Tribuna/Хакей/Блогі/У беларусаў – траблы ў НХЛ: Калячонак не гуляў у «Юце», а цяпер і ў «Пітсбургу» сядзіць, але ў Коласава ўсё яшчэ горш

У беларусаў – траблы ў НХЛ: Калячонак не гуляў у «Юце», а цяпер і ў «Пітсбургу» сядзіць, але ў Коласава ўсё яшчэ горш

Здаецца, у «Філадэльфіі» не ведаюць, што з ім рабіць.

Аўтар — Alex Zagorski
27 лютага, 15:21
У беларусаў – траблы ў НХЛ: Калячонак не гуляў у «Юце», а цяпер і ў «Пітсбургу» сядзіць, але ў Коласава ўсё яшчэ горш

9 лютага беларускі абаронца Уладзіслаў Калячонак змяніў у НХЛ «Юту» на «Пітсбург» – і стаў другім беларусам у гісторыі «пінгвінаў».

Ад моманту пераходу беларуса каманда правяла тры матчы – і ўва ўсіх саступіла. Узнавілася рэгулярка пасля паўзы на матчы зборных разгромам ад «Вашынгтона» з голам Аляксея Протаса (3:8), далей былі няўдача з «Рэйнджэрс» (3:5) і зноў буйная параза 1:6 у пенсільванскім дэрбі ад «Філадэльфіі».

З такімі вынікамі «Пітбсург» працягвае ісці на перадапошнім месцы ва Усходняй канферэнцыі, пры гэтым канкурэнты згулялі менш матчаў, а таму шанцы апынуцца на самым дне даволі высокія. Тым часам у табліцы Сталічнага дывізіёна «пінгвіны» ўжо апошнія. На плэй-оф тут няма спадзеву.

Апошнія матчы склаліся для «Пітсбурга» катастрафічна ў абароне (прапускаць ад пяці шайб і больш – нават у крызісныя часы перабор), але віны беларуса ў гэтым няма, бо ён дагэтуль не дэбютаваў за клуб. Хаця Калячонку не прывыкаць сядзець без справы – на момант сыходу з «Юты» 23-гадовы абаронца не меў практыкі роўна два месяцы (апошні раз выходзіў на лёд 9 студзеня).

У суполцы вакол «Пітсбурга» не ўсе разумеюць, чаму беларуса марынуюць пасля таго, як самі ж яго падпісалі.

«Гуляць моладдзю – гэта спрэчнае пытанне, але ў сітуацыі з Калячонкам розніца ў тым, што ён ужо ў складзе «Пітсбурга» і ўвесь сезон быў у складзе клуба НХЛ. Вы забралі яго [на драфце адмоў] з нейкай прычыны, то можаце ўвесці яго ў склад і паглядзець што атрымаецца», – лічыць аўтар The Pitt News Алекс Кігер.

Хапае згодных з Кігерам фанатаў. Да таго ж яны маюць пытанні да абаронцы першага звяна П'ера-Аліўе Джозэфа, які ў матчы з «Філадэльфіяй» займеў паказнік карыснасці «-4» і ўвогуле з'яўляецца найгоршым левым дэфам каманды па гэтым паказніку – «-15» за 23 матчы пасля прыходу ў снежні 2024-га.

«Нават калі «пінгвіны» фактычна зліваюць сезон, глядзець на гульню Джозэфа вельмі цяжка. Ён выглядае вельмі кепска пасля турніра Чатырох нацый [цягам трох апошніх матчаў].

Не разумею, чаму Калячонак дагэтуль не атрымаў шанц».

Вядома, на месцы Джозэфа ў першым звене Калячонка чакаць наўрад ці варта, але заўзятары маюць пытанні і да трэцяй пары абароны – у прыватнасці, да дзеянняў 28-гадовага Раяна Шы.

«Навошта мы ўзялі Калячонка, калі працягваем выкарыстоўваць Джозэфа і Шы замест яго? Я не глядзеў шмат матчаў «Юты», але ён не можа быць горшым за гэтых двух»

У рэальнасці ж беларускі дэф трэнуецца ў рэзервовай чацвёртай пары, і ў чаканні дэбюта працягвае атрымліваць добрыя каментары наконт сваёй працавітасці. Напрыклад, ухвальна пра былога партнёра выказаўся гулец «Юты», двухразовы ўладальнік Кубка Стэнлі ў складзе «Тампы» Міхаіл Сергачоў:

– Ён прыгажун, рабацяга. У нас склаўся цікавы працоўны тандэм. Спадзяюся, яму дадуць шанц у «Пітсбургу», і ён загуляе. Працуе ён у 10 разоў больш, чым астатнія, – запэўніў расіянін.

Як хутка здарыцца дэбют Калячонка за «Пітсбург», сказаць цяжка, але, як напісаў аўтар выдання Post-Gazette Мэт Вэнсэл, клуб мае намер добра вывучыць гульца ў апошнія два месяцы рэгуляркі, каб ацананіць перспектывы супрацы ў будучыні – на гэта ў «пінгвінаў» засталося 22 гульні. Пакуль што на рахунку Калячонка 23 матчы ў сезоне НХЛ-2024/25, 2 галы і 3 асісты з паказнікам карыснасці «-7».

28 лютага «Пітсбург» ізноў згуляе з «Філадэльфіяй», дзе ў падвешаным стане знаходзіцца яшчэ адзін беларус – брамнік Аляксей Коласаў. Апошні матч у НХЛ ён правёў 3 студзеня (агулам 15 гульняў, 87% сэйваў, 3.45 каэфіцыент надзейнасці), пасля чаго была месячная камандзіроўка ў фарм-клуб.

А вось далейшыя дзеянні кіраўніцтва «Флаерз» здзівілі шмат каго. Замест гульнявой практыкі ў АХЛ падчас турніра Чатырох нацый беларусу далі адпачынак, частку якога ён правёў ў Мінску, а па вяртанні ў ЗША пакінулі ў ростэры асновы, дзе ён з'яўляецца трэцім варыянтам за спінай асноўнага Самуэля Эрсана і запаснога Івана Фядотава. У выніку Коласаў не гуляе ўжо палову месяца, апошні матч правёў 30 студзеня за «Ліхай Вэллі» ў АХЛ.

Як пішуць журналісты, брамнік знаходзіцца ў незразумелай сітуацыі, а паралельна падвяргаецца і крытыцы. Журналіст The Athletic Кевін Курц, які называў Коласава брамнікам не ўзроўню НХЛ, цягам апошніх сямі дзён паспеў звінаваціць беларуса ў ляноце (той нібыта не заставаўся працаваць над сабой пасля трэнінгаў), а пазней заявіў, што беларус не атрымае месца ў «Філадэльфіі» ў наступным сезоне:

«[Галоўны трэнер «Флаерз»] Тартарэла ужо сказаў, што Эрсан атрымае «ільвіную долю» астатніх матчаў у стартавым складзе, што адлюстроўвае ступень даверу да брамніка, але таксама, верагодна, паказвае на тое, што трэнер не давярае ні Івану Фядотаву, ні Аляксею Коласаву.

Шчыра кажучы, да гэтага часу няма прычын верыць у іх, паколькі ў Фядотава працэнт адбітых кідкоў складе 0,877, а ў Коласава, які не гуляў з 2 студзеня, – 0,87. Калі ніхто з іх не стане легітымным гульцом НХЛ да канца рэгулярнага сезону, то цяжка ўявіць іх [у складзе каманды] ў пачатку наступнага сезону», – напісаў Курц.

Галоўны трэнер «Філадэльфіі» Джон Тартарэла не ўносіць яснасці наконт будучыні беларуса:

«Мне трэба пагаварыць з генеральным менеджарам. Гэтая размова [пра Коласава] доўжыцца ўжо цэлую вечнасць. Я гляджу на Коласава, ён не гуляў з пачатку студзеня. Не надта добра для развіцця», – заявіў коўч 26 лютага.

Найбольш грунтоўна сітуацыю з Коласавым у сістэме «Флаерз» апісала аўтарка Broad Street Hockey Мэдлін Кэмпбел. Паводле яе слоў, беларусу хутка можа не знайсціся месца нават у фарме, дзе пасля траўм аднавіліся два галкіперы. Увогуле, за «Ліхай Вэлі» ў бягучым сезоне згулялі ўжо пяцёра брамнікаў.

«Калі гэтыя вяртанні больш-менш супадуць па часе, то ні ў каго не атрымаецца нармальна замацавацца ў складзе. Калі Коласава не накіраваць у фарм у бліжэйшы час, потым яму давядзецца весці барацьбу і вылучацца на фоне двух іншых брамнікаў ратацыі.

Вядома, гэта не значыць, што ў яго няма шанцаў вырвацца наперад і станоўча вызначыцца. Але ў сітуацыі, калі яго развіццё мае першараднае значэнне, усё гэта выглядае крыху дзіўна.

Час ідзе, і арганізацыя павінна хаця б пачаць разбірацца, што рабіць з Коласавым», – напісала Кэмпбел.

Іншыя пасты карыстальніка

Сціпла з галамі, затое месца ў табліцы – цалкам ок, а самы яркі легіянер кажа пра падабенства да «Барсы». Такі вось БАТЭ перад класіка
18 красавіка, 12:00
2
На «Мінск-Арэне» больш за год святкуюць перамогі расійскай песняй – яна пра пакуты ад 13-гадовага, іншае «Дынама» карыстала даўно
17 красавіка, 19:00
Босам сусветнага гандбола хоча стаць чалавек, які прадаваў Качуру з мінскага «Дынама» ў Англію, але наўрад ці зможа
17 красавіка, 12:23
2
Д3 страціў Януша ды Рудзіка, у Гомельскай вобласці ўжо пачалі – і там родны мілы трэш, які мы так любім
16 красавіка, 19:00
2
З будучай жонкай Талапіла сустракаўся, яшчэ калі яму было 15 – яна вучылася бізнесу і бачыла дэбют у НХЛ з трыбун
16 красавіка, 14:30
2
Канцэрт прыхільніка вайны, захапленне ротам Пуціна – гэта Вербніца сям'і Глеба, калі расіяне забілі 34 чалавекі ў Сумах
14 красавіка, 13:28
Кажуць, у «Дынама» ёсць больш таленавіты малады, чым Мельнічэнка: пры ім дрыблінг і добрыя стандарты, але здарылася непрыемнае
14 красавіка, 12:00
Вяртанне «Маладзечна» ў эліту – пакуль поўны правал: толькі паразы, нуль галоў з гульні, затое як прапускаюць!
14 красавіка, 06:04
У барацьбе зноў ЧЕ: украінец пазбавіў медаля рэжымнага падпісанта, чыя жонка выступіла лепш, а золата нечакана ўзяла тынэйджарка
13 красавіка, 06:00
4
Зборная Беларусі выйшла на Еўра ад УЕФА, але дэ-факта каманду не чакаюць на турніры – удзел нават забаронены законам
12 красавіка, 18:00
1
Прадпрымальныя беларусы імкнуцца наварыць на хакейных квітках – нехта і ўдвая! Яшчэ адзін бок буму вакол мінскага «Дынама»
11 красавіка, 17:00
«Тарпеда-БелАЗ» – адна з найбагацейшых каманд ЧБ, але фантастычна панылая. Нібыта выправіліся, а цяпер ізноў
8 красавіка, 06:27
4
Смольская абурылася, што ёй з мужам недаплацілі ў Расіі – і пачула папрок у нахабстве. А вось колькі сям'я зарабіла за сезон
7 красавіка, 06:35
1
Кавальчук вымагае прарэдзіць «вышку», каб паменшыла матчаў – але максімум тураў у Д1 за 30+ гадоў быў пры мінімуме клубаў
6 красавіка, 12:00
Беларус усё заве на рэванш пуцініста Емяльяненку – а той пайшоў у «навуку» і піша пра экстрэмізм і тэрарызм у нашай краіне
6 красавіка, 06:14
Для рэжыма гэтая краіна «недружалюбная», але белфутбол знайшоў там новы «дом» – хаця па фактах гэта зусім не дзівіць
5 красавіка, 06:00
У сацсетках беларусаў – хакейны вайб: перамогам «Дынама» над ЦСКА прысвяцілі песню, анекдот ды яшчэ нямала відэа
4 красавіка, 19:30
Дырэктарам у клубе букмекераў стаў фанат «Спартака», які сам раней гуляў на стаўках – і нібыта зарабіў на машыну
2 красавіка, 20:00
2
«Ведаеш, з кім гаворыш?» Сабаленку хацелі выгнаць з рэстарану ў Маямі – але гэта толькі адзін бок гісторыі
1 красавіка, 12:30
Задзірлівы беларус у біятлоне не першы раз счапіўся з расіянамі – але гэта выключэнне. У асноўным жа сябруюць да глыбіні душы
31 сакавіка, 15:39
2
Усе пасты