Tribuna/Хакей/Блогі/Коласаў расказаў пра Амерыку: прабівацца ў НХЛ не хацеў, баяўся выходзіць на вуліцу, выпрасіў клюшку заснавальніка Putin Team

Коласаў расказаў пра Амерыку: прабівацца ў НХЛ не хацеў, баяўся выходзіць на вуліцу, выпрасіў клюшку заснавальніка Putin Team

Памяняў агента, каб вярнуцца ў «Дынама», але не склалася.

1 сакавіка, 18:25
2
Коласаў расказаў пра Амерыку: прабівацца ў НХЛ не хацеў, баяўся выходзіць на вуліцу, выпрасіў клюшку заснавальніка Putin Team

Рэжымны дыктар матчаў каманды Лукашэнкі Дзмітрый Аўрамчык на сваім YouTube-канале выклаў амаль двухгадзінную размову з Аляксеем Коласавым. Здаецца, гэта першае вялікае інтэрв’ю галкіпера «Філадэльфіі» – тым больш цікавае, што яно ў вялікай ступені асвятляе першы год брамніка за акіянам.

Нагадаем, што мы ведалі звонку. У сакавіку 2024-га тады асноўны брамнік менскага «Дынама» Коласаў паехаў у «Філадэльфію» з НХЛ, дзе быццам бы хацелі адразу даць практыку, але па факце адправілі ў АХЛ. Зрэшты, і там было дзве гульні з 15 магчымых.

Затым Коласаў, нягледзячы на ​​парады застацца ў ЗША і ўзмоцнена трэніравацца, паляцеў у Беларусь, а ўлетку своечасова не вярнуўся ў лагер «Філадэльфіі» – нібыта праспаў рэйс. Пайшлі чуткі, што кіпер і не збіраецца вяртацца ў Амерыку, а просіць у «Дынама» дапамогі, каб застацца ў Мінску.

У канцы верасня Коласаў усё ж такі з’явіўся ў ЗША – па інсайдах, каб адмовіцца зноў гуляць у АХЛ і разарваць кантракт. Але свавольніка не паслалі на ўсе чатыры бакі, а сталі ўгаворваць – і нават далі месца на лёдзе ў спарынгу «Філадэльфіі». У выніку Коласаў пагадзіўся застацца. Яго адправілі ў АХЛ – але ўжо ў канцы кастрычніка паднялі, і ён стаў першым беларускім брамнікам у гісторыі НХЛ. За два з невялікім месяцы правёў 15 матчаў, адбіў 87% кідкоў (стаўшы па долі сэйваў 62-м з 64 галкіпераў НХЛ на той момант) і атрымаў шчодрую порцыю крытыкі, а таксама водгукі наконт праблем з камунікацыяй.

Потым аказаўся асабліва не патрэбны ні «Філадэльфіі», ні яе фарму – і ўжо месяц не гуляе наогул. І, зноў жа, у лютаўскай паўзе ліг не застаўся трэніравацца, а паляцеў у Беларусь – дзе зайшоў на матч «Дынама» і, як цяпер высвятляецца, знайшоў час на доўгую размову з Аўрамчыкам.

Што ж, праз гэта хаця б узнікла версія падзей ад Коласава. Расказваем, што новага мы даведаліся (нават не толькі пра заакіянскі перыяд).

Стаў «растрэніраваным» за тры тыдні, не жадаў «прабівацца» ў Амерыцы

У ліпені 2021-га «Філадэльфія» задрафтавала Коласава пад агульным 78-м нумарам у трэцім раундзе. Праз два гады галкіпер падпісаў кантракт навічка, але дамовіўся, што сезон правядзе ў «Дынама». Брамнік ведаў, што будзе там атрымліваць гульнявую практыку, а пасля заканчэння сезона адразу адправіцца ў «Ліхай Вэлі Фантомс» – фарм-клуб «Філадэльфіі» ў АХЛ.

Пры гэтым Коласаў кажа, што не жадаў напружвацца і даказваць за акіянам, што мае права гуляць у наймацнейшай лізе свету.

«Менавіта ў АХЛ я не хацеў адразу ехаць. Таму што я ўжо згуляў чатыры сезоны ў «Дынама». Ехаць прабівацца ў АХЛ – мне не вельмі хацелася. Ужо калі ехаць, дык я хацеў згуляць у аснове [НХЛ]. Калі не пойдзе, то вяртацца», – удакладніў Коласаў.

12 сакавіка 2024-га «Дынама» згуляла апошні матч сезона. Галкіпер стаў збірацца ў Амерыку, але яму спатрэбілася тры тыдні, каб вырашыць пытанне з візай. «Філадэльфія» ў гэты час паспеў падпісаць расійскага варатара Івана Фядотава. Але галоўнае – 20 дзён хапіла Коласаву, каб стаць «растрэніраваным» (хто яму забараняў займацца самастойна – пытанне).

«Пакуль разбіраўся з візай, прайшло тры тыдні. Я ўжо прыехаў растрэніраваны. Месца ў аснове занята – прыехаў Фядотаў. Я паехаў у АХЛ. Пакуль набраў форму – ужо і сезон заканчваўся. Я за паўтара месяца згуляў дзве гульні, а ўвесь астатні час прасядзеў на лаўцы», – сказаў Коласаў.

Пасля заканчэння сезона брамнік адправіўся дадому. Галкіперу не спадабалася, што ён мала гуляў. Ён прасіў у «Філадэльфіі» зноў аддаць яго на сезон у арэнду ў мінскае «Дынама».

«Я гляджу: на наступны сезон брамнікі ўсё тыя ж. Большасць скажа: «Гэта Амерыка. Едзь прабівайся». Але я не ведаю. Калі ты гуляеш 50 гульняў у КХЛ, а ў АХЛ проста сядзіш… Я не бачыў сэнсу. Я спрабаваў данесці да «Філадэльфіі»: вы ўсе гульні глядзіце, я гэтак жа пад наглядам, вы можаце выклікаць мяне з КХЛ, калі захочаце, але я буду гуляць, а не сядзець на лаўцы», – даводзіў Коласаў.

Баяўся выходзіць на вуліцу

Коласава пужаў і горад, дзе базуецца фарм-клуб «Філадэльфіі» «Ліхай Вэлі Фантамс» – Алентаўн, трэці па велічыні ў штаце Пенсільванія пасля Філадэльфіі і Пітсбурга. Коласаў распавёў, што падчас свайго першага прыезду жыў у гасцініцы, якая знаходзілася прама ў будынку «Пі-Пі-Эл-цэнтра» – хатняй арэны «Ліхай Вэлі».

Галкіпер стараўся нікуды не хадзіць, бо яго папярэдзілі, што горад не надта бяспечны, але ўсё роўна адчуў нешта дзіўнае.

«Было нязвыкла, што можа падбегчы чалавек, пакрычаць і пайсці спакойна. Я на святлафоры стаяў проста. Да мяне падышлі, схапілі за руку, пагарлапанілі ў неба і пайшлі. Я думаю, што гэта такое? Яшчэ мяне папярэджвалі, каб я [у пэўныя раёны] не хадзіў. Дык я туды і не хадзіў. Падумаў, што лепей буду проста ў нумары сядзець», – успомніў Коласаў.

Аднойчы кіпер стаў сведкам затрымання – выйшаў з нумара, каб пакласці грошы на тэлефон. Коласаў, які не ведаў англійскай, паспрабаваў як мага хутчэй адысці.

«Проста пасярод вуліцы, з аўтаматам, заламалі [чалавека]. Ну я дадаў крыху ў хадзе. Падумаў, што калі я без мовы, то мяне таксама забяруць», – распавёў галкіпер.

Памяняў агента, каб вярнуцца ў «Дынама» (але ўсё пайшло інакш)

Першапачаткова Коласаў супрацоўнічаў са славенскім агентам Алёшам Пілкам. Менавіта ён дамовіўся пра гадавую арэнду ў «Дынама» на сезон-2023/24. Але мінулым летам гэты трук не атрымалася пракруціць, таму брамнік памяняў агента – стаў супрацоўнічаць з Дэнам Мільштэйнам і яго кампаніяй «Голд стар», сярод кліентаў якой – Аляксей і Ілля Протасы, Ягор Шаранговіч, Арцём Леўшуноў. Коласаў разлічваў, што такая змена дапаможа яму застацца ў Мінску.

Але ў выніку варатар паляцеў у Амерыку. З «Філадэльфіяй» яны дамовіліся, што Коласаў прыедзе на тыднёвы кэмп асноўнай каманды, затым адправіцца на месяц у АХЛ, пасля чаго трэнеры буду прымаць рашэнні пра яго далейшым лёсе. Коласаў зазначыў, што калі б яго пасадзілі на лаўку і не далі арэнду ў «Дынама», то ён быў бы гатовы разарваць кантракт. Але да гэтага не дайшло – ўжо праз месяц Коласаў дэбютаваў у НХЛ.

Калекцыянуе клюшкі – нядаўна атрымаў ад заснавальніка Putin Team

У Коласава ёсць хобі – збіраць клюшкі. Захоўвае ён іх на лецішчы, дзе ўжо сабралася вялікая калекцыя. Адной з апошніх яе папоўніла клюшка расіяніна Аляксандра Авечкіна – заснавальніка руху Putin Team у падтрымку расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна. Паляваў на прадмет Коласаў праз Аляксея Протаса.

«Напісаў [Протасу]: «Лёха, мне нязручна прасіць, але ў мяне потым можа і магчымасці не быць, ён паб’е рэкорд [Уэйна Грэцкі па закінутых шайбах у «рэгулярках» НХЛ] – і ўсё». Протас адказаў, што паспрабуе, але ў апошні час цяжкавата з гэтым», – успомніў Коласаў.

У выніку брамнік атрымаў клюшку перад лютаўскай гульнёй «Філадэльфіі» і «Вашынгтона» (3:4), на якую ён не трапіў у заяўку. Протас перадаў клюшку адміністратару «Філадэльфіі», а той аднёс у раздзявальню і паставіў на месца Коласава. Галкіпер узрадаваўся і адразу аднёс яе ў машыну, каб ніхто не забраў.

Тры гады капіў на БМВ

А всоь гісторыя не з-за акіяна, а больш даўняя. Коласаў расказаў, што ў дзяцінстве на выязныя гульні дзяцей часта падвозілі бацькі. Часам галкіпер ездзіў з татам партнёра, у якога была БМВ Х5. Коласаву вельмі спадабалася машына: «Я проста кайфаваў, калі ў ёй ездзіў. Гэта было з 8 і недзе да 12 гадоў. А потым я падрос, пачалі новыя кузавы выходзіць. Я пачаў фанацець. І ўвесь час сачу».

Пасля падпісання першага кантракту з «Дынама» Коласаў стаў збіраць на патрыманую БМВ. На гэта яму спатрэбілася тры гады. Галкіпер распавёў, што імкнуўся «нічога не марнаваць» і вёў нататку, дзе запісваў выдаткі, якая так і звалася «БМВ». Праўда, аднойчы не стрымаўся і купіў сабе тэлефон, таму прыйшлося завесці нататку «New БМВ».

У выніку Коласаў сабраў грошы і купіў машыну. Праўда, правоў на той момант у яго не было, але ён усё роўна моцна цешыўся – «проста выходзіў, садзіўся ў яе і сядзеў».

колясик
Как на Русский язык перевести???Ничего непонятно!!!
Адказаць
0
HCNG
адказаў на каментарый карыстальніка колясик
со словарём посиди)
Адказаць
1

Іншыя пасты карыстальніка

Заўзятарка «Арыса» намалявала Шпілеўскага – беларус ацаніў
Сёння, 15:23
«Неман» забраковал этих игроков, а сейчас они решают за другие команды ЧБ
Учора, 16:00
2
Нядаўна Чалядзінскі думаў даверыць Гутару біць пенальці, а цяпер можа і аштрафаваць – брамнік робіць шмат дурнога
15 красавіка, 13:00
Протас атрымаў вельмі непрыемную траўму – яго парэзалі каньком. У такіх інцыдэнтаў бываюць і больш сур'ёзныя наступствы
15 красавіка, 06:17
Шкурыну адшукалі двайніка ў Польшчы – той таксама выступае на стадыёнах
12 красавіка, 06:00
2
БАТЭ і «Гомель» згуляюць у рэтра-формах – адны прэзентавалі з легендамі, іншыя – на заводзе
11 красавіка, 15:14
Команда блогеров будет играть в Д3 Беларуси: вот на чем они собирают сотни тысяч просмотров
10 красавіка, 19:00
1
Два тренера из Беларуси близки к уходу из зарубежных клубов: один хочет сам, а вот к другому хватает вопросов
10 красавіка, 16:50
2
Тоці давялося каментаваць фэйл гульца зборнай Беларусі. Але італьянец сам вінаваты
9 красавіка, 15:00
1
У НХЛ далі маладому беларусу нечаканы кантракт – Протас і Касціцын пачыналі з меншых лічбаў пры лепшай статыстыцы
9 красавіка, 06:00
Спать с мячом, есть сало, не уступать в физике, попадать в корт: Лукашенко – просто кладезь экспертизы для топ-атлетов
8 красавіка, 18:30
Лучший забивала сборной Беларуси еще и главный псих в ее истории: бросал вещами в тренеров, на поле творил треш
8 красавіка, 15:00
Пасля рэкорду Авечкіна Грэцкі назваў сябе рускім, украінцы лічаць яго ўкраінцам, але бацька легенды незадоўга да смерці выдаў базу
7 красавіка, 18:00
3
Мілеўскі і Аліеў сталі на іншы бок бара – рабілі кактэйлі за данат на ВСУ
6 красавіка, 12:02
При Анатолии Капском в БАТЭ почти не было африканцев, но вдруг как поперло! А в это межсезонье взяли четверых
4 красавіка, 06:12
Шкурын перапыніў галявую засуху з 11 матчаў: заспеў знянацку прэс-службу «Легіі», але пацешыў партнёраў і заўзятараў
3 красавіка, 12:38
1
Жена тренера не смогла оплатить продукты без карты: возмутилась – а ей говорят, что в России давно так
2 красавіка, 15:00
3
Домрачава, Скардзіна і Кінунен – ​​даўнія сяброўкі: не перашкаджае ні адлегласць, ні розныя пазіцыі ў 2020-м
2 красавіка, 12:02
2
Неожиданное на старте ЧБ: ноль команд без потерь, тугость лидеров, решала с «химией» в Мозыре, Молодчно уже валится
1 красавіка, 06:10
За тыдзень, гуляючы ў хакей, памерлі два аматары ва ўзросце – Лукашэнка старэйшы за абодвух, але яму наўрад ці што пагражае
31 сакавіка, 18:19
3
Усе пасты