Tribuna/Хакей/Блогі/Протасу сорамна, што не бываў у музеі Шагала ў родным Віцебску. Але карцін ён дакладна б там не пабачыў

Протасу сорамна, што не бываў у музеі Шагала ў родным Віцебску. Але карцін ён дакладна б там не пабачыў

У ЗША на гэта шанцаў болей. І нават у Вашынгтоне ёсць цікавы варыянт.

Аўтар — Sam_Na_Sam
18 сакавіка, 12:00
Протасу сорамна, што не бываў у музеі Шагала ў родным Віцебску. Але карцін ён дакладна б там не пабачыў

Беларускі хакеіст Аляксей Протас вельмі паспяхова правёў у НХЛ другі тыдзень сакавіка. На рахунку форварда «Вашынгтона» 5 галоў (у тым ліку першы ў кар'еры хет-трык), два асісты і аднаасобнае лідарства па паказніку карыснасці ва ўсёй лізе. Прафсаюз гульцоў прызнаў Протаса найлепшым хакеістам тыдня ва ўсёй лізе.

З нагоды ўдалага для сябе і каманды адрэзка Протас даў даволі разгорнутае інтэрв'ю расійскаму «Спорт-экспрэсу». Размова пайшла не толькі пра хакей. Між іншым у нараджэнца Віцебска запыталі , ці ёсць у яго родным горадзе культ Марка Шагала, які там вырас. Хакеіст адказаў, што ёсць і гонар за мастака, і музей яго імя. Але сам Протас там яшчэ не пабываў, за што яму вельмі сорамна. Выправіцца спартсмен збіраецца ўжо найбліжэйшым летам. Але ці так шмат ён страціў праз ігнор спадчыны Шагала на Радзіме?

Увогуле, у Віцебску адразу дзве культурніцкія ўстановы прысвечаныя мастаку.

На вуліцы Пакроўскай дагэтуль стаіць невялікі дом, у якім прайшлі дзіцячыя і юнацкія гады Мойшы Сегала – Маркам Шагалам ён стаў не адразу. Калі хлопцу было тры гады, яго сям'я набыла надзел і пабудавала цагляны дом у небагатым яўрэйскім квартале, дзе і жыла да 1920-х. Толькі ў 1997 годзе ў будынку адкрылі музей Шагала. Цяпер у ім можна ўбачыць архіўныя фатаграфіі, копіі дакументаў і прац мастака, прадметы побыту канца 19-га – пачатку 20-га стагоддзяў. З аўтэнтычных рэчаў нічога не захавалася, інтэр'еры аднаўлялі па апісаннях і малюнках Шагала.

Карцін Шагала ў музеі няма. Так што калі Протас спадзяваўся іх там пабачыць, то дарэмна.

Яшчэ адна важная лакацыя – арт-цэнтр Шагала на рагу вуліц Путна і Савецкая. Ён месціцца ў будынку, што быў узведзены ў 1909 годзе, а яго выява прысутнічае на адной з самых вядомых карцін мастака «Над горадам».

Арт-цэнтр тут адкрылі ў 1992-м. У ім можна ўбачыць графіку Шагала (у калекцыі каля 300 прац), гравюры на дрэве і метале, літаграфіі, ілюстрацыі да «Мёртвых душаў» Гогаля. Але і тут няма ніводнай карціны Шагала. Протасу, калі ён зазбіраецца ў адукацыйны паход, варта пра гэта ведаць, каб не мець расчаравання.

Але калі хакеісту ўсё ж захочацца пазнаёміцца з больш значнымі працамі знакамітага земляка менавіта ў Беларусі, то ёсць варыянты, але для гэтага трэба ехаць у Мінск. У калекцыі галерэі «Арт-Беларусь» ажно шэсць карцін Шагала. Сярод іх даволі вядомыя палотны «Гадзіннік на палымяным небе», «Закаханыя» і «Зялёны пейзаж». Апроч гэтага ёсць ранняя праца «Лунацік» і дзве літаграфіі.

Але калі што, Протасу можна і не чакаць да лета – і нават не трэба ляцець у Беларусь або куды ў Еўропу. У некалькіх гадзінах на машыне ад Вашынгтона – усяго 220 км – знаходзіцца Філадэльфія, дзе дасяжныя для прагляду некалькі вядомых карцін мастака, у тым ліку «Паэт, ці палова чацвёртага», «Да маёй нявесты» і «Пурым» (на фота ніжэй).

Таксама непадалёк, у Нью-Ёрку, ў трох розных музеях захоўваюцца яшчэ дзевяць палотнаў. Ды і ў Вашынгтоне, дзе выступае беларускі хакеіст, ёсць на што паглядзець. У 2014-м у «Сад скульптур» на цэнтральным бульвары горада перамясцілася гіганцкая мазаіка Марка Шагала «Арфей». Яе вышыня складае 3 метры, а даўжыня – больш за 5. Для размяшчэння мазаікі спецыяльна пабудавалі вялікую сцяну, на ёй былі замацаваныя дзесяць асобных пласцін (кожная вагой прыкладна 100 кілаграмаў), якія склалі адзіную кампазіцыю.

Творца рабіў яе адмыслова для сваіх сяброў, але тыя па смерці тыя па смерці адпісалі яе Нацыянальнай карціннай галерэі ў Вашынгтоне.

Яшчэ адна велічная мазаіка Шагала знаходзіцца ў Чыкага. Яна называецца «Чатыры сезоны» і мае даўжыню ажно 21 метр. Але гэта хутчэй тычыцца Арцёма Леўшунова, які не так даўно дэбютаваў за мясцовы клуб.

Атрымліваецца, Протасу нават прасцей пазнаёміцца з творчасцю Шагала ў ЗША. чым у Беларусі. Зрэшты, наведаць музеі ў Віцебску не будзе лішнім.

Цікава, што па найвялікшым кошце карціна Шагала была прададзеная менавіта ў ЗША. На аўкцыёне Sotheby's у 2017-м годзе за працу «Закаханыя» (1968) заплацілі 28,5 млн долараў. Для параўнання, Аляксей Протас па сваім дзейным кантракце з «Вашынгтонам» за пяць гадоў заробіць амаль 17 мільёнаў долараў.

Так што калі шагалава творчаць захопіць, давядзецца яшчэ падсабраць.

Іншыя пасты карыстальніка

«Мы – былыя палітвязні. Бяжым за тых, хто знаходзіцца ў поўнай ізаляцыі». Беларусы далучыліся да Варшаўскага паўмарафону
4 красавіка, 11:21
У топ-клуб ЧБ узялі расіянку з Украіны, якая 1,5 года не гуляла: на полі вылучаецца макіяжам, па-за ім – глыбокімі думкамі
29 сакавіка, 13:00
1
Амерыканка Колінз, якую ў Маямі выбіла Сабаленка, падчас турніру выратавала сабаку – той пасля ДТЗ быў ў крытычным стане
27 сакавіка, 11:24
Шкурын разам з аднаклубнікамі наведаў варшаўскую школу: раздаваў аўтографы, адказваў на пытанні і вельмі міла ўсміхаўся
27 сакавіка, 10:28
«Мінск» займеў зорнага адміністратара. Магчыма, ён нават згуляе ў ЧБ у 42
24 сакавіка, 06:18
Дзяўчына-асілак з Мінску першай з беларусак прабілася на самы прэстыжны ў свеце турнір па кросфіце
18 сакавіка, 14:34
Протасу сорамна, што не бываў у музеі Шагала ў родным Віцебску. Але карцін ён дакладна б там не пабачыў
18 сакавіка, 12:00
Сацсеткі «Порту» аб'явілі пра выклік Мельнічэнкі ў зборную – заўзятары здзівіліся, чаму такі гулец не ў першым складзе
12 сакавіка, 11:25
«Віцебск» прадставіў «новую» форму – з камплектаў з 2020-га прыбралі спалучэнне чырвонага з белым
8 сакавіка, 09:38
Клуб беларуса ў Польшчы 1,5 года не мог гуляць удома – даводзіў стадыён-малютку да ладу. І вось што атрымалася
3 сакавіка, 15:00
Кавалевіч нястомны ў атаках на «Дынама»: яго ўжо і выдалялі не раз, і пужалі чынушы ў «міністэрстве» – а ўсё адно гне сваю лінію!
2 сакавіка, 18:27
Ван Персі вярнуўся ў «Феенорд». За гэты клуб ён дэбютаваў у ЛЧ матчамі супраць кіеўскага «Дынама» – убачыў, як забівалі беларусы
27 лютага, 09:44
Пуцінскага каментатара вылізалі ў Беларусі: фота ў цэнтры Мінска, «Расія» на імянным падарунку, любімыя «трэнікі»
25 лютага, 12:00
Дзмітрый Шакута, які быў на Плошчы Перамен у момант нанясення пабояў Раману Бандарэнку, наведаў дзіцячы турнір Алазава
25 лютага, 11:40
Гэты качок узбудзіў беларусак шпацырам у вітрыне ў адных трусах: яго трэнаваў бацька, які сядзеў за спартыўную хімію
24 лютага, 06:26
Легіянеры ў Беларусі масава хейцяць грэчку, а вось што ім даспадобы акрамя дранікаў
23 лютага, 06:00
2
Андрэй Краўчанка паказаў, як выглядала яго ступня падчас аперацыі на ахіл. Асабліва ўражлівым лепш не глядзець
22 лютага, 10:41
Алімпійская чэмпіёнка Надзея Скардзіна пачала вучыць 5-гадовага сына горным лыжам. Дзядуля дзіцяці таксама ў справе
18 лютага, 10:51
Эпічны гол з жаночага ЧБ па футзале – на жаль, суддзя ўбачыў фол
12 лютага, 11:05
«Кібарг-забойца». Брэсцкае «Дынама» крэатыўна абвясціла пра вяртанне ў клуб Дзяніса Лапцева
6 лютага, 20:58
Усе пасты