АдзінаборствыАмерыканскі футболАўта/мотаБабслей і санны спортБадмінтонБарацьбаБейсболБільярдБоксВалейболВеласпортВеславаннеВодныя віды спортуГімнастыкаГольфІншыяКанькабежны спортКёрлінгКіберспортКонны спортЛёгкая атлетыкаЛыжны спортНастольны тэнісПарусны спортПляжны футболПокерРэгбіСтральбаСучаснае пяцібор'еТрыятлонФехтаваннеФігурнае катаннеФутзалХакей з мячомХакей на травеЦяжкая атлетыкаШахматыЭкзатычныя вiдыЭкстрэмальныя віды
BE
Неверагодны Протас у лічбах: стаў найлепшым сярод беларусаў у НХЛ па пунктах за сезон, а вось чым уражвае на ўзроўні лігі
Наперадзе рэкорды па галах і асістах.
19 сакавіка, 20:00
Адбылося тое, ува што перад стартам сезона-2024/25 было складана паверыць. Рэкорд па пунктах сярод беларусаў за адзін рэгулярны чэмпіянат цяпер належыць Аляксею Протасу. Гістарычнай стала першая галявая перадача форварда ў ноч з аўторка на сераду па беларускім часе, калі яго «Вашынгтон» гуляў з «Дэтройтам» і перамог 4:1. Прычым менавіта нараджэнец Віцебску зрабіў асіст на пераможны кідок:
А ўжо праз шэсць хвілін Протас аформіў асістэнцкі дубль:
Проста цяпер на рахунку форварда 61 (29+32) пункт у 68 матчах гэтага сезона. Да канца рэгуляркі яшчэ 14 матчаў і, хутчэй за ўсё, Протас палепшыць сваё і без таго ўражальнае дасягненне. Мы ж пакуль раскажам цікавыя факты, якія здарыліся на шляху да рэкорду.
- Самым выніковым сезонам дагэтуль для Протаса быў папярэдні. Год таму ён завяршыў рэгулярку з 29 (6+23) пунктамі ў 78 матчах. Да таго былі сціплыя 9 (3+6) балаў у 33 гульнях дэбютнага сезона-2021/22 і 15 (4+11) у 58 сустрэчах розыгрышу-2022/23. Асабістыя рэкорд выніковасці ў НХЛ за сезон Протас перасягнуў яшчэ 29 снежня, калі аддаў асіст у пераможнай гульні з «Таронта» (5:2).
- Каб устанавіць беларускі рэкорд па выніковасці за сезон, Протасу спатрэбілася 68 матчаў. Перасягнуў ён Ягора Шаранговіча, які толькі ў мінулым сезоне пераўзышоў паказнікі Міхаіла Грабоўскага з чэмпіянату-2009/10. Калі Грабоўскі ў найлепшы год выбіў 58 (29+29) пунктаў за 81 гульню, то Шаранговіч выдаў 59 (31+28) за 82, гуляючы за «Калгары». Сярэдні паказнік выніковасці ў Шаранговіча і Грабоўскага, калі яны імкнуліся да рэкорду, склаў 0,72 пункты за матч, а Протас на сёння трымае планку 0,9!
- У Пратаса наперадзе 14 матчаў, каб стаць найлепшым снайперам і найлепшым асістэнтам сярод беларусаў за сезон у НХЛ. Больш за ўсё за адзін рэгулярны чэмпіянат вызначыўся Шаранговіч у мінулым сезоне – 31 раз. Столькі ж шайб, але з улікам плэй-оф, аднойчы было ў Андрэя Касціцына. Протасу для паўтарэння засталося нанесці два трапных кідкі.
- Рэкорд па асістах пакуль трымае Уладзімір Цыплакоў. У сезоне-1997/98 ён запісаў на рахунак 34 галявыя перадачы ў рэгулярцы (у Протаса на сёння 32), а пасля дадаў яшчэ адну ў плэй-оф.
- Проста цяпер Протас другі бамбардзір «Вашынгтона», а «Кэпіталз» лідаруюць у агульнай табліцы рэгуляркі НХЛ! Найлепшым па пунктах у камандзе з'яўляецца канадзец Дылан Строўм – 67 (22+45) пунктаў. У лізе беларус займае 38-е месца ў спісу бамбардзіраў.
- Па асістах Протас чацвёрты ў «Вашынгтоне» (тут лідар той жа Строўм), а па галах – трэці ўслед за Аляксандрам Авечкіным (34 галы) і канадца Тома Уілсана (30).
- Протас з адрывам найлепшы гулец усяго НХЛ па паказніку карыснасці – «+42». Другім у гэтым рэйтынгу ідзе амерыканец Раян Макдона – «+34». Праўда, пра рэкорд у лізе за сезон тут марыць не выпадае – найлепшыя лічбы належаць хакеістам, якія выступалі ў сярэдзіне мінулага стагоддзя. Рэкорд у канадца Бобі Ора, які скончыў рэгулярку 1970/71 з «+124».
- Протас ужо паўтарыў дасягненне Андрэя Касціцына па пунктах за сезон з улікам плей-оф. У чэмпіянаце-2007/08 навапалачанін набраў 61 (31+30) пункт за 90 матчаў з «Манрэалем» з улікам 12 гульняў на выбыванне, у якіх былі набраныя 8 (5+3) балаў.
- На рахунку Протаса шэсць пераможных шайб у гэтым сезоне. Гэта найлепшы паказнік у «Вашынгтоне», які таксама маюць Авечкін і канадзец Джэйкаб Чукрана. Адну з гэтых шайб беларус закінуў у авертайме – у снежаньскай гульні з «Калабусам» (2:1). Першая шайба «Вашынгтона» ў той сустрэчы таксама была на рахунку Протаса.
- Любімая каманда Протаса ў гэтым сезоне – «Дэтройт». У трох матчах супраць яго беларус набраў 5 (2+3) пунктаў, а «Вашынгтон» здабыў дзве перамогі. Па чатыры пункты Протас набраў супраць «Каламбуса» (3+1, дзве перамогі ў дзвюх сустрэчах), «Таронта» (2+2, дзве перамогі ў трох сустрэчах), «Рэйнджэрс» (2+2, тры перамогі ў трох сустрэчах), «Манрэаля» (1+3, адна перамога ў трох сустрэчах).
- Самая доўгая серыя Протаса з набранымі пунктамі доўжылася шэсць матчаў і выпала на перыяд з 19 па 31 студзеня 2025 года. Усяго ж беларус набіраў пункты ў 40 матчах сезона з 68. «Вашынгтону» ўдалося перамагчы ў 37 з іх! З трох параз адна была ў асноўны час, адна ў авертайме і адна па булітах.
- Проста цяпер Протас уваходзіць у топ-3 па працэнты рэалізацыі кідкоў сярод гульцоў лігі, якія правялі больш за 13 матчаў у сезоне. Паказнік знаходзіцца на неверагоднай адзнацы 22,7% пры 128 кідках у плошчу брамы. Лепшыя лічбы толькі ў форварда «Вініпега» Марка Шайфлі (23,3%, 144 кідкі, 69 гульняў) і форварда «Сіэтла» Шэйна Райта (23,3%, 73 кідкі, 66 матчаў).
- І напрыканцы. Протас займае шостае месца ў спісе самых каштоўных гульцоў НХЛ у сезоне-2024/25 па версіі Benchrates. Рэйтынг складзены на аснове статыстычных звестак і з улікам заробкаў хакеістаў, якія ўнеслі найбольшы ўнёсак у поспехі сваіх каманд. Кэпхіт Пратаса (3,375 мільёна долараў) амаль у тры разы меншы за тое, што ён мог бы атрымліваць, калі адштурхоўвацца толькі ад паказнікаў бягучага сезоне (9,716 мільёна долараў).
Іншыя пасты карыстальніка
Клубы беларусов страдают в России: «Урал» Филипенко обвиняют в договорняке, «Химки» Капленко в долгах, ну и Гончаренко
18 красавіка, 17:00
3
Заўзятарка «Арыса» намалявала Шпілеўскага – беларус ацаніў
17 красавіка, 15:23
«Неман» забраковал этих игроков, а сейчас они решают за другие команды ЧБ
16 красавіка, 16:00
2
Нядаўна Чалядзінскі думаў даверыць Гутару біць пенальці, а цяпер можа і аштрафаваць – брамнік робіць шмат дурнога
15 красавіка, 13:00
Протас атрымаў вельмі непрыемную траўму – яго парэзалі каньком. У такіх інцыдэнтаў бываюць і больш сур'ёзныя наступствы
15 красавіка, 06:17
Шкурыну адшукалі двайніка ў Польшчы – той таксама выступае на стадыёнах
12 красавіка, 06:00
2
БАТЭ і «Гомель» згуляюць у рэтра-формах – адны прэзентавалі з легендамі, іншыя – на заводзе
11 красавіка, 15:14
Команда блогеров будет играть в Д3 Беларуси: вот на чем они собирают сотни тысяч просмотров
10 красавіка, 19:00
1
Два тренера из Беларуси близки к уходу из зарубежных клубов: один хочет сам, а вот к другому хватает вопросов
10 красавіка, 16:50
2
Тоці давялося каментаваць фэйл гульца зборнай Беларусі. Але італьянец сам вінаваты
9 красавіка, 15:00
1
У НХЛ далі маладому беларусу нечаканы кантракт – Протас і Касціцын пачыналі з меншых лічбаў пры лепшай статыстыцы
9 красавіка, 06:00
Спать с мячом, есть сало, не уступать в физике, попадать в корт: Лукашенко – просто кладезь экспертизы для топ-атлетов
8 красавіка, 18:30
Лучший забивала сборной Беларуси еще и главный псих в ее истории: бросал вещами в тренеров, на поле творил треш
8 красавіка, 15:00
Пасля рэкорду Авечкіна Грэцкі назваў сябе рускім, украінцы лічаць яго ўкраінцам, але бацька легенды незадоўга да смерці выдаў базу
7 красавіка, 18:00
3
При Анатолии Капском в БАТЭ почти не было африканцев, но вдруг как поперло! А в это межсезонье взяли четверых
4 красавіка, 06:12