Tribuna/Хакей/Блогі/Прадпрымальныя беларусы імкнуцца наварыць на хакейных квітках – нехта і ўдвая! Яшчэ адзін бок буму вакол мінскага «Дынама»

Прадпрымальныя беларусы імкнуцца наварыць на хакейных квітках – нехта і ўдвая! Яшчэ адзін бок буму вакол мінскага «Дынама»

Ну а не хочаш пераплочваць – ідзі ў чаргу.

Аўтар — Alex Zagorski
Прадпрымальныя беларусы імкнуцца наварыць на хакейных квітках – нехта і ўдвая! Яшчэ адзін бок буму вакол мінскага «Дынама»

Tribuna.com ужо не раз пісала пра хакейны бум у Мінску. У лютым на «Мінск-Арэне» быў перабіты рэкорд па аншлагах на матчах «Дынама» ў КХЛ, які трымаўся 13 гадоў. Заўзятары шалеюць ад поспехаў каманды не толькі на трыбунах, але і ў сацсетках.

Нядаўні знакавы праход клуба ў другі раўнд плэй-оф КХЛ (гэта здарылася ўпершыню за 17 гадоў удзелу ў турніры) толькі прымножыў ажыятаж. Квіткі на хатнія матчы супраць «Трактара» былі рэалізаваныя яшчэ да вечара 10 красавіка – то бок у першы ж дзень продажу. Людзі стаялі ў велізарных чэргах, якія пачалі фармавацца а 5-й раніцы, нягледзячы на марознае надвор'е. А ўсё таму, што анлайн-сервісы зноўку не вытрымалі наплыву ахвочых. Людскія ланцужкі расцягнуліся на дзясяткі метраў.

Вядома, на такім ажыятажы зарабляе клуб. У найвышэйшай катэгорыі цану на квіток падвысілі адразу на 10 рублёў, ва ўсіх астатніх – на 5. Калі памножыць тыя 5 рублёў на ўмяшчальнасць «Мінск-Арэны» (15 086), атрымлівавецца плюс 75,5 тысяч рублёў з матчу (24 тысячы долараў). Хаця, канешне, кожная гульня патрабуе выдаткаў на падрыхтоўку.

Але зарабляе не толькі клуб, але і прадпрыемлівыя беларусы. На анлайн-барахолцы Kufar можна знайсці шмат прапаноў квіткоў, пакуль сайты аператараў ляжаць. І там просяць зусім іншыя грошы, чым даводзіцца плаціць у касе пасля таго, як адстаіш чаргу.

На першыя два хатнія матчы мінчукоў можна патрапіць, набыўшы на Kufar квіткі пакетам за 400 рублёў (трыбуна «В», сектар «Ch»). Насамсправе яны каштуюць 220 рублёў. Так што нацэнка карыстальніка складае 80%.

Нехта за 400 рублёў прапануе два квіткі на трыбуну «С» у сектары «Bh» і «G» на два матчы. Паасобку такія квіткі каштуюць 55 і 50 рублёў адпаведна, 210 у суме – мяркуецца пераплата ў 190 рублёў ці 90%.

Ёсць і такі прадавец, які быццам не можа схадзіць на хакей – але пры гэтым хоча за квіток (на сапраўды самыя дарагія месцы) падвойную цану, пра што максімальна проста і піша.

Вось яшчэ адзін пакет квіткоў нібыта за 300 рублёў на сектар «Ch» трыбуны «А» пры арыгінальнай цане 440. Праўда, у апісанні пазначана зусім іншая цана – 600 рублёў. Такім чынам нацэнка складае 160 рублёў ці 37%. З улікам таго, што ў прадаўца нібыта два пакета на гэты сектар, можа атрымацца даволі годны прыбытак на роўным месцы.

Гэты жа чалавек мае і другую абвестку: квіткі на два матчы «ля самага борта» на процілеглым баку арэны (трыбуна «Б», сектар «Сh») за 350 рублёў пры арыгінальнай цане пакета 220 рублёў – яшчэ 130 рублёў (60%) магчымага прыбытку. Але, зноў жа, на сябе звяртае ўвагу падазроны характар аб'явы з рознымі цэнамі.

Але можна адшукаць і больш танныя варыянты. Квіткі на трыбуну «D» у сектар «М» за 50 рублёў пры базавым кошце 35 рублёў (нацэнка – 43%). Гэты ж чалавек нібыта мае квіток на сектар «B» трыбуны «А» – за 100 рублёў пры першапачатковай цане 80 (25% пераплаты). Але тут даюць дадатковыя прыемнасці: блізкія вас змогуць пабачыць па рэжымным ТБ.

А ёсць і зусім прыемныя варыянты. На момант напісання артыкула найдаражэйшай была прапанонва з квіткоў на два матчы на сектар «С» трыбуны «А» за 470 рублёў. У арыгінале такі пакет каштуе 440 рублёў. Нацэнка ўсяго 6%.

А ёсць і чалавек, які сцвярджае, што за колькі купіў – за столькі і прадае. Прынамсі, у арыгінальным продажы кошт сапраўды быў 220 рублёў.

Яшчэ хапае варыянтаў з прыхаваным коштам, калі людзі пішуць «Па дамоўленасці». Відаць, не ўсе хочуць разбірацца з рэжымнай падаткавай інспекцыяй.

Варта згадаць, што і афіцыйныя квіткі яшчэ не скончыліся: 12 красавіка запланаваны старт апошняга этапу продажаў на астатнія адзінкавыя месцы. Але заўзятары «Дынама» не чакаюць, бо на Kufar апроч аб'яў пра продаж мы адшукалі 35 паведамленняў ад тых, хто прагне набыць квіткі.

Іншыя пасты карыстальніка

Гэты беларус стаў хакейным каралём у Італіі, давёў сына да НХЛ, дзе марыў гуляць сам, і нечакана для сябе ачоліў клуб КХЛ
Сёння, 12:00
У дзюдо нібыта дазволілі беларусам выступаць пад рэжымнай сімволікай. Вось якім бокам тут сябар Пуціна
19 траўня, 19:00
Гэтыя беларусы з футбола і хакея муцяць з мадэлямі – у тых бывае праца на спорце і шмат тысяч падпісчыкаў
19 траўня, 11:00
«Трактар» вярнуўся праз 2,5 года: «горачка» на месцы, трыбуны моцна паменелі, але ўсё роўна выглядалі вельмі пуста
11 траўня, 06:00
4
Віцебск прымаў два запар паўфіналы Кубка – і «МЛ» меў гледачоў у 8 разоў больш! Гэта не баг, а тэндэнцыя – вось чаму так адбываецца
10 траўня, 12:30
5
Вось хто ў Беларусі змог, як Хары Кейн: (анты)легенда кубкавых фіналаў, абаронца-форвард, капітаны зборнай
7 траўня, 06:23
2
Яшчэ нядаўна быў не гатовы трэнаваць, а цяпер яго каманда – лідар ЧБ: крыўдна звальнялі, вылетаў у Д3, хоча максімум
6 траўня, 11:39
4
Туміловіч ужо месяц у Ізраілі: цешыцца пашпартным багаццем, рыхтаваўся да бойкі на стадыёне, нібыта вяртаецца ў пляжку
6 траўня, 05:57
4
Маладая зорка пяцібор'я з Беларусі жорстка траўмавалася ў дысцыпліне, якая замяніла скандальную верхавую язду
5 траўня, 14:29
3
На пляжным ЧС на Сейшэлах зборная Беларусі гуляе на той жа арэне, што і год таму ў Дубаі. Вось як яна адолела 3 тысячы км
5 траўня, 06:29
2
У веласпорце Беларусі адкрылі мастацкую галерэю – уцягнулі іншыя віды ў выставы, прапануюць набыць працы за тысячы долараў
30 красавіка, 16:00
Зорная банда «Узды», пераможца Кубку на афішы са Сталіным, касяк з блогерам пад алкаша – такая во весялуха ў Д3
30 красавіка, 06:00
«Мяшкоў» не прайграе СКА два гады, хаця можа саступаць і 6 мячоў – цяпер забраў сёмы трафей, асадзiўшы сына Барбашынскага
29 красавіка, 12:40
Ён – магістрант, яна – былая сцюардэса. Цікавае пра аднаго з самых закрытых беларусаў НХЛ і яго сям'ю
29 красавіка, 06:34
Беларус прэтэндуе на 2 асабістыя ўзнагароды ў галоўнай юніёрскай лізе ЗША. З ім клуб узяў першы за 20 гадоў трафей і рушыць да іншага
28 красавіка, 11:00
3
У Д2 ёсць клуб з фантастычнай серыяй няўдач – пайшоў працягваць яе, хоць неспартыўна і не ўсе рэжымнікі ўхвалілі
26 красавіка, 06:00
1
Унікальная з'ява ў Д2 Беларусі: людзей на трыбунах быццам бы вобмаль – затое лічбы ў пратаколах ого-го якія!
25 красавіка, 14:00
3
Колькі ж адставак у белхакеі! Без працы засталіся ажно два сябручкі Баскава, але не праз іх засмуціўся Захараў
23 красавіка, 06:31
Шаранговіч лічыць, што ў гэтым сезоне зрабіў крок назад – а ў апошнім матчы яшчэ і зламаў нагу (але спакойна можа хадзіць)
22 красавіка, 15:00
4
У суботу ў ЧБ адбыліся два вельмі падобных эпізоды, але з розным вынікам: выдаленне на карысць «Нёмана» і дуля БАТЭ ў класіка
21 красавіка, 16:19
Усе пасты