Tribuna/Хакей/Блогі/На «Мінск-Арэне» больш за год святкуюць перамогі расійскай песняй – яна пра пакуты ад 13-гадовага, іншае «Дынама» карыстала даўно

На «Мінск-Арэне» больш за год святкуюць перамогі расійскай песняй – яна пра пакуты ад 13-гадовага, іншае «Дынама» карыстала даўно

А ў хакейным рабілі дзіўнае пад другую кампазіцыю таго ж аўтара.

Аўтар — Alex Zagorski
На «Мінск-Арэне» больш за год святкуюць перамогі расійскай песняй – яна пра пакуты ад 13-гадовага, іншае «Дынама» карыстала даўно

16 красавіка мінскае «Дынама» атрымала самую вялікую перамогу ў сваёй гісторыі ў КХЛ – у трэцім матчы другога раўнда плэй-оф з лікам 8:0 разграміла «Трактар». Дзякуючы гэтаму поспеху «зубры» вярнуліся ў серыю – цяпер у супрацьстаянні лік 1-2.

Пасля рэкорднай перамогі гледачы на «Мінск-Арэне» ў чарговы раз хорам заспявалі расійскую песню «Седая ночь». Такой традыцыі ўжо больш за год. Расказваем, як да гэтага дайшло, што гэта ўвогуле за песня і якія яшчэ беларускія каманды карысталі яе.

«Седая ночь» – адзна з двых самых папулярных песень (яшчэ ёсць «Белые розы») расійскага спевака Юрыя Шатунова. Запісаў абодва трэкі Шатуноў, калі яму было 13 гадоў, у складзе групы «Ласковый май». Песня пры гэтым – пра пакуты ад непадзеленага кахання: лірычны герой ў куплетах звяртаецца да дзяўчыны, якой «даўно ўсё ясна» пра яго пачуцці, але яна не хоча быць «разам ні заўтра, ні цяпер». Таму герой у прыпеве звяртаецца да «сівой ночы» – яна ведае «ўсе яго тайны», але дапамагчы не можа, а ў адзіноце яе «цемра зусім без патрэбы».

Напісаў кампазіцыю ды стварыў гурт супрацоўнік арэнбургскай школы-інтэрната Сяргей Кузняцоў. У 1986 годзе ён марыў зрабіць нешта гэткае, а ў адным з суседніх інтэрнатаў знайшоў Шатунова са слухам ды голасам. У хуткім часе запісалі першую касету з будучымі хітамі, але якасць «самвыдата» запэўнівала мала каго з тых, праз каго «прадзюсар» і аўтар песень Кузняцоў хацеў іх распаўсюджваць. Але знаёмы Кузняцова, у якога быў кіёск на вакзале, пагадзіўся ўзяць касеты ды прадаў іх правадніцам, якім трэба было нечым бавіць пасажыраў у цягніках. Песні пра любоў у выкананні 13-гадовага хлопца зайшлі вандроўнікам і сталі распаўсюджвацца па СССР, а галоўнае – у цягніку іх пачуў прадзюсар гурта «Міраж» Андрэй Разін, які, па легендзе, выйшаў на наступнай станцыі, парай званкоў даведаўся, што гэта гурт з Арэнбурга, і адразу рушыў туды «забіраць» юнага талента. Далей былі перазапіс ў прафесійнай студыі ў Маскве, усесаюзная слава ды сотні канцэртаў.

У хуткім часе Кузняцоў перастаў мець узаемаразуменне з Шатуновым ды Разіным і сышоў з гурта. Далей спрабаваў запусціць падобныя гурты з падлеткаў яшчэ і яшчэ – але такога поспеху не атрымалася. Але адна песня Кузняцова яшчэ «выбухнула» – гэта «Новый год» ад яго чарговага гурта «Стекловата», які рабіў дзіўныя рухі ў кліпе. Паўтараць іх спрабавала і «Дынама» з Ягорам Шаранговічам у канцы 2017-га, і яшчэ некаторыя беларускія каманды ды гульцы.

«Ласковый май» працягнуў унутраныя канфлікты і ў 1992 годзе распаўся. Шатуноў распачаў сольную кар’еру, але нічога больш моцнага, чым у дэбюце, не выдаў. Затое ў галоўных песень былі яшчэ хвалі папулярнасці. З «Седой ночью» адна здарылася ў 2002 годзе, калі яна з асучасненай аранжыроўкай і відэакліпам з’явілася на сольным альбоме выканаўцы. Менавіта гэты варыянт цяпер гучыць на «Мінск-Арэне».

Новы «выбух» песні здарыўся ў лістападзе 2023 года, калі выйшаў расійскі серыял «Слова пацана» пра жыццё моладзевых крымінальных груповак напрыканцы 1980-х. «Седая ночь» выкарыстоўвалася там у якасці аднаго з саўндтрэкаў, а моладзь у сацсетках пачыла здымаць пад яго відэа. Сам артыст чарговае «адраджэнне» не заспеў – памёр ўлетку 2022-га праз інфаркт ва ўзросце 48 гадоў.

У беларускім спорце песня была дастаткова папулярнай і без гэтага – яе не раз можна было сустрэць у відэа з адпачынку, напрыклад, футбалістаў у закладах. А ў 2019-м гульцы брэсцкага «Дынама», выйграўшы вышэйшую лігу, пад «Сівую ноч» селі на падлогу і пачалі махаць тулавам наперад-назад (так таксама чамусьці папулярна рабіць менавіта пад гэтую песню), перадаючы адзін аднаму трафей.

14 студзеня 2024 года хакейнае мінскае «Дынама» арганізавала чарговы «тэматычны матч» – дарэчы, супраць «Трактара», – выбраўшы стылістыку 1990-х. Пасля перамогі 3:1 на арэне ўключылі «Седую ночь» – і яе зацягнулі хорам мноства гледачоў. З таго часу песню і сталі ўключаць пасля кожнай перамогі. Хакеісты з новай традыцыі толькі цешыліся.

Цяпер песню Шатунова карыстаюць не толькі ў «Дынама». Перамогу ў леташнім Кубку Салея мінскае «Юнацтва» святкавала таксама пад «Седую ночь», хаця раней вельмі цанілі іншую расійскую песню – «Розовые розы» гурта «Веселые ребята».

Ёсць яшчэ некалькі свежых прыкладаў. 3 сакавіка 2025-га пад «Седую ночь» святкавалі перамогу заўзятары ў Наваполацку – яна была адзінай для мясцовага «Хіміка» у серыі плэй-ін экстралігі супраць аршанскага «Лакаматыва» (0:1, 5:1, 1:4).

За мінскім трэндам паспрабаваў паспець і баранавіцкі «Авіятар»: вось такім відэа ў Instagram ад 3 красавіка. Але ў адрозненні ад прыкладу «Дынама», дзе вакалістамі выступаюць гледачы, тут спяваюць самі хакеісты «лётчыкаў» наўпрост на трэніроўцы – жахлівы сезон для «Авіятара» скончыўся яшчэ ў лютым.

«Дынама» ж увогуле любіць даць сваім гледачам расійскай музыкі. Перыядычна на перадматчавыя шоу запрашаюць тамтэйшых выканаўцаў. Так, на гульні 16 красавіка з «Трактарам» выступіў спявак Xolidayboy (сапраўднае імя – Іван Мінаеў). 24-гадовы ўраджэнец украінскага Крыма выканаў свае песні «Пожары» і «Океаны», якія сумарна маюць 10 млн праслухоўванняў толькі ў Spotify.

Іншыя пасты карыстальніка

Гэты беларус стаў хакейным каралём у Італіі, давёў сына да НХЛ, дзе марыў гуляць сам, і нечакана для сябе ачоліў клуб КХЛ
Сёння, 12:00
У дзюдо нібыта дазволілі беларусам выступаць пад рэжымнай сімволікай. Вось якім бокам тут сябар Пуціна
19 траўня, 19:00
Гэтыя беларусы з футбола і хакея муцяць з мадэлямі – у тых бывае праца на спорце і шмат тысяч падпісчыкаў
19 траўня, 11:00
«Трактар» вярнуўся праз 2,5 года: «горачка» на месцы, трыбуны моцна паменелі, але ўсё роўна выглядалі вельмі пуста
11 траўня, 06:00
4
Віцебск прымаў два запар паўфіналы Кубка – і «МЛ» меў гледачоў у 8 разоў больш! Гэта не баг, а тэндэнцыя – вось чаму так адбываецца
10 траўня, 12:30
5
Вось хто ў Беларусі змог, як Хары Кейн: (анты)легенда кубкавых фіналаў, абаронца-форвард, капітаны зборнай
7 траўня, 06:23
2
Яшчэ нядаўна быў не гатовы трэнаваць, а цяпер яго каманда – лідар ЧБ: крыўдна звальнялі, вылетаў у Д3, хоча максімум
6 траўня, 11:39
4
Туміловіч ужо месяц у Ізраілі: цешыцца пашпартным багаццем, рыхтаваўся да бойкі на стадыёне, нібыта вяртаецца ў пляжку
6 траўня, 05:57
4
Маладая зорка пяцібор'я з Беларусі жорстка траўмавалася ў дысцыпліне, якая замяніла скандальную верхавую язду
5 траўня, 14:29
3
На пляжным ЧС на Сейшэлах зборная Беларусі гуляе на той жа арэне, што і год таму ў Дубаі. Вось як яна адолела 3 тысячы км
5 траўня, 06:29
2
У веласпорце Беларусі адкрылі мастацкую галерэю – уцягнулі іншыя віды ў выставы, прапануюць набыць працы за тысячы долараў
30 красавіка, 16:00
Зорная банда «Узды», пераможца Кубку на афішы са Сталіным, касяк з блогерам пад алкаша – такая во весялуха ў Д3
30 красавіка, 06:00
«Мяшкоў» не прайграе СКА два гады, хаця можа саступаць і 6 мячоў – цяпер забраў сёмы трафей, асадзiўшы сына Барбашынскага
29 красавіка, 12:40
Ён – магістрант, яна – былая сцюардэса. Цікавае пра аднаго з самых закрытых беларусаў НХЛ і яго сям'ю
29 красавіка, 06:34
Беларус прэтэндуе на 2 асабістыя ўзнагароды ў галоўнай юніёрскай лізе ЗША. З ім клуб узяў першы за 20 гадоў трафей і рушыць да іншага
28 красавіка, 11:00
3
У Д2 ёсць клуб з фантастычнай серыяй няўдач – пайшоў працягваць яе, хоць неспартыўна і не ўсе рэжымнікі ўхвалілі
26 красавіка, 06:00
1
Унікальная з'ява ў Д2 Беларусі: людзей на трыбунах быццам бы вобмаль – затое лічбы ў пратаколах ого-го якія!
25 красавіка, 14:00
3
Колькі ж адставак у белхакеі! Без працы засталіся ажно два сябручкі Баскава, але не праз іх засмуціўся Захараў
23 красавіка, 06:31
Шаранговіч лічыць, што ў гэтым сезоне зрабіў крок назад – а ў апошнім матчы яшчэ і зламаў нагу (але спакойна можа хадзіць)
22 красавіка, 15:00
4
У суботу ў ЧБ адбыліся два вельмі падобных эпізоды, але з розным вынікам: выдаленне на карысць «Нёмана» і дуля БАТЭ ў класіка
21 красавіка, 16:19
Усе пасты