Tribuna/Хакей/Блогі/Колькі ж адставак у белхакеі! Без працы засталіся ажно два сябручкі Баскава, але не праз іх засмуціўся Захараў

Колькі ж адставак у белхакеі! Без працы засталіся ажно два сябручкі Баскава, але не праз іх засмуціўся Захараў

Кажа, трэнераў у экстралізе больш няма.

Аўтар — Alex Zagorski
Колькі ж адставак у белхакеі! Без працы засталіся ажно два сябручкі Баскава, але не праз іх засмуціўся Захараў

Хакейны сезон у Беларусі завершаны. Вызначаны чэмпіён у экстралізе, на другім раўндзе плэй-оф КХЛ скончыла выступ мінскае «Дынама», на першым раўндзе пост-сезона ў МХЛ спыніўся фарм-клуб «зуброў» – «Дынама-Шыннік».

У клубах ужо пачаліся змены пад новы сезон, прычым перабудовы тычацца не толькі гульцоў, але і галоўных трэнераў (зрэшты, Міхаіл Захараў лічыць, што трэнераў экстралізе ўвогуле не засталося). Ёсць як даволі прадказальныя адстаўкі, так і зусім нечаканыя. Распавядаем, з кім і чаму ўжо развіталіся.

Дзмітрый Краўчанка («Металург»)

Краўчанка ўзначаліў «Металург» улетку 2021-га – і тройчы запар прывёў клуб да перамогі ў чэмпіянаце. Да таго на рахунку «валкоў» было толькі адно золата (у сезоне-2011/2012).

Чэмпіянат-2024/25 каманда Краўчанкі падзаваліла – вылецела ўжо ў першым раўндзе плэй-оф ад «Гомеля» (3:4 у серыі). Нягледзячы на гэта, са слоў дырэктара «Металурга» вынікала, што замены галоўнага трэнера ў планах няма.

Але 17 красавіка Краўчанка афіцыйна пакінуў «Металург». Па словах дырэктара, трэнер атрымаў прапанову з замежнай лігі і папрасіў яго адпусціць. Павдоле belarushockey.com, гаворка ідзе пра варонежскі «Буран», які выступае ў ВХЛ (Д2 Расіі).

На сыход спецыяліста эмацыйна адрэагаваў на сёння хакейны пенсіянер Міхаіл Захараў (а калісьці ён узначальваў зборную Беларусі):

– У экстралізе наогул трэнераў не засталося. Краўчанка быў апошнім, – лічыць спецыяліст.

Тым часам у «Металургу» ўжо назвалі пераемніка. Ім стаў былы асістэнт Краўчанкі – 47-гадовы расійскі спецыяліст Дзмітрый Саяпін.

Яраслаў Чупрыс («Шахцёр»)

Развітанне з сябручком Дзмітрыя Баскава ў Салігорску – рашэнне цалкам лагічнае. Па выніках сезона-2024/25 «Шахцёр» заняў 11-е месца ў рэгулярным чэмпіянаце і ўпершыню ў гісторыі не выйшаў у плэй-оф. Пра гэты правал Tribuna.com падрабязна распавядала напрыканцы лютага.

Чупрыс узначаліў «Шахцёр» у студзені 2022 года і здабыў сабе рэпутацыю мемнага спецыяліста, які ўвесь час скардзіцца на абставіны. Тры гады на чале моцных у фінансавым плане «кратоў» атрымаліся пасрэднымі. Была перамога ў рэгулярцы-2023/24, але ў астатнім – тры бронзавыя медалі па выніках плэй-оф (2021/22, 2022/23, 2023/24) і два срэбры ў Кубку Салея (2023, 2024). Карацей, нуль тытулаў, якімі можна было б пахваліцца.

Адстаўка Чупрыса здарылася 5 сакавіка 2025 года. Новага галоўнага ў клубе пакуль няма, але сярод кандыдатаў на пасаду ў сакавіку называлі экс-трэнера «Хіміка» Сяргея Пушкова і Паўла Перапехіна, які ўзначальвае «Дынама-Алімпік» (чэмпіён Д2 Беларусі, дзе выступаюць моладзевыя калектывы).

Таксама кажуць пра змяншэнне бюджэту салігорскага ХК і адсутнасць глабальных мэтаў на бліжэйшыя сезоны. Нібыта клуб збіраецца засяродзяцца на выхаванні моладзі.

Андрэй Міхалёў («Дынама-Шыннік»)

Яшчэ адзін сябрук Баскава – неяк пазычыў таму 50 тысяч долараў на кватэру, а калі справы лукашэнкаўскага падлыжніка пайшлі ўгару, Міхалёў пачаў атрымліваць спрыянне ў трэнерскай кар'еры.

З чэрвеня 2022-га Міхалёў узначальваў фарм мінскага «Дынама» – бабруйскае «Дынама-Шыннік», якое выступае ў срэбным дывізіёне Заходняй канферэнцыі Моладзевай хакейнай лігі (па сутнасці, другая моладзевая ліга Расіі).

У сезоне-2022/23 каманда выйшла ў плэй-ін лігі (то бок магла здабыць падвышэнне), але там саступіла пецярбургскім аднаклубнікам у серыі да двух перамог (3:5, 2:5). Наступным годам у пост-сезон падначаленыя Міхалёва не выйшлі.

У цяперашнім сезоне, які для Міхалёва стаў трэцім на чале «баброў», каманда амаль выйграла срэбны дывізіён, але «аблажалася» ў апошнім матчы і сталася другой у табліцы.

«Шыннікі» з другога радку выйшлі ў стадыю плэй-ін, дзе змаглі перамагчы «Алмаз» (фарм-клуб «Поўначасталі») – 3:2 у авертайме, 1:3, 3:1. Дзякуючы гэтаму бабруйчане ўпершыню за 10 год выйшлі ў плэй-оф МХЛ, а заадно зарабілі пуцёўку ў залаты дывізіён Заходняй канферэнцыі на наступны сезон. У першым жа раўндзе плэй-оф падапечныя Міхалёва саступілі фарму «Спартака» 2:1, 0:2, 2:5, 0:4.

Нягледзячы на адносна паспаспяховы сезон, на прэс-канферэнцыі па выніках МХЛ стаўленнік Баскава заявіў, што не застанецца ў «Дынама-Шыннік».

– Задачу мы выканалі і працягнуць павінен нехта іншы. З гэтымі хлопцамі я ішоў пяць гадоў, пачынаючы з інстытута зборных і працягнуўшы тры гады ў Бабруйску. Гэта шмат. Яны мне прыеліся, я ім прыеўся, таму патрэбнае нейкае ўзварушэнне, стрэсавая сітуацыя. Трэба нешта мяняць, – заявіў Міхалёў.

У далейшым імя спецыяліста фігуравала сярод кандыдатаў на пасаду галоўнага трэнера «Нёмана», але гэту інфармацыю абверг інсайдэр Сяргей Селівон.

Тым часам у Бабруйску плануюць вызначыцца з новым галоўным трэнерам пазней.

Яўген Летаў («Нёман»)

Спецыяліст узначаліў гродзенцаў у красавіку 2022-га, калі тыя вылецелі ў паўфінале плэй-оф экстралігі ад «Юнацтва» (2-4 у серыі). У дэбютным сезона Яўгена Летава «Нёман» заняў першае месца ў рэгулярцы і дабраўся да фіналу, адпомсціўшы мінчукам, адгуляўшыся з 0-3 на стыдыі 1/2-й. Але ў вырашальных матчах гродзенцы саступілі «Металургу» (0-3).

У наступным сезоне падапечныя Летава спынілся на першай жа стадыі плэй-оф, саступіўшы «Гомелю» (2-4). Тое самае здарылася і ў бягучым сезоне – 2-4 ад «Дынама-Маладзечна».

26 сакавіка, праз тыдзень пасля вырашальнага матчу з маладзечанцамі, у Гродна абвясцілі пра скасаванне кантракту з Летавым па згодзе бакоў. Цяпер інсайдар Селівон называе трэнера кандыдатам у «Дынама-Шыннік».

Telegram-канал заўзятараў «Нёмана» паведамляе, што клуб неўзабаве ўзначаліць 39-гадовы Андрэй Антонаў, які завяршыў кар'еру хакеіста ўлетку 2024 года і працаваў у трэнерскім штабе «Дынама-Маладзечна». Антонаў таксама выступаў за гродзенцаў – 111 матчаў і 17+46 ачкоў у сезонах-2011/12 і 2012/13.

Сяргей Пушкоў («Хімік»)

У сезоне-2024/25 61-гадовы коўч паспеў папрацаваць у двух камандах. Пачынаў у штабе Дзмітрыя Квартальнага ў мінскім «Дынама», але ў снежні 2024-га сышоў ад «зуброў».

На пачатку студзеня Пушкоў узначаліў «Хімік». То быў яго другі заход у наваполацкую каманду – пра першы Tribuna.com распавядала ў лютым. Тады выявілася, што расійскі трэнер мог прывезці з сабой будучага рэкардсмена НХЛ па матчах і пунктах сярод нарвежцаў Матса Цукарэла.

За 16 матчаў рэгуляркі «Хімік» пад кіраўніцтвам Пушкова здабыў 7 перамог у асноўны час, зазнаў столькі ж параз і яшчэ двойчы прайграў у авертаймах – 9-ы радок па выніку чэмпіянату і праход у плэй-ін. Там навапапалачане саступілі аршанскаму «Лакаматыву» ў серыі да двух перамог (0:1, 5:1, 1:4).

16 красавіка «Хімік» і Пушкоў скасавалі дамову па згодзе бакоў. Расіянін адпрацаваў у клубе ўсяго 102 дні.

Пушкова яшчэ ў сакавіку «адпраўлялі» ў «Шахцёр», але пакуль на гэты конт нічога не чуваць. Як і пра тое, хто прыме «Хімік».

Пад пытаннем трэнеры «Гомеля» і «Віцебска»

14 красавіка ў падкасце «На банцы» журналіст belarushockey.com Сцяпан Варанкоў заявіў, што галоўны трэнер можа змяніцца ў «Гомелі». Гэта адбудзецца ў выпадку, калі каманду па ўласнай ахвоце пакіне Уладзімір Копаць, аўтар той самай легендарнай шайбы ў браму шведаў на Алімпіядзе-2002.

Экс-хакеіст узначаліў «рысяў» у траўні 2024 года. Сезон-2024/25 стаў для яго першым досведам самастойнай працы галоўным трэнерам – дэбют скончыўся бронзай экстралігі.

Як сцвярджае Варанкоў, Копаць можа перайсці на працу ў штабе беларускага трэнера Андрэя Скабелкі, якога сватаюць у ніжагародскае «Тарпеда». Раней спецыялісты ўжо працавалі разам у казахстанскім «Барысе» і яраслаўскім «Лакаматыве»

22 красавіка неадназначную заяву зрабіў Раман Юпатаў, пад кіраўніцтвам якога «Віцебск» упершыню ў гісторыі дайшоў да фіналу плэй-оф экстралігі. «Мядзведзі», нагадаем, прайгралі серыю 3-4, хоць вялі 3-1.

– [Хочаце зайсці на яшчэ адно кола?] У мяне 30 красавіка заканчваецца кантракт, і ні на якія колы ўжо больш не пайду. Як гэта расцэньваць? Ніяк. Скончыцца кантракт – потым будзем расцэньваць, – заявіў Юпатаў.

Іншыя пасты карыстальніка

Гэты беларус стаў хакейным каралём у Італіі, давёў сына да НХЛ, дзе марыў гуляць сам, і нечакана для сябе ачоліў клуб КХЛ
Сёння, 12:00
У дзюдо нібыта дазволілі беларусам выступаць пад рэжымнай сімволікай. Вось якім бокам тут сябар Пуціна
19 траўня, 19:00
Гэтыя беларусы з футбола і хакея муцяць з мадэлямі – у тых бывае праца на спорце і шмат тысяч падпісчыкаў
19 траўня, 11:00
«Трактар» вярнуўся праз 2,5 года: «горачка» на месцы, трыбуны моцна паменелі, але ўсё роўна выглядалі вельмі пуста
11 траўня, 06:00
4
Віцебск прымаў два запар паўфіналы Кубка – і «МЛ» меў гледачоў у 8 разоў больш! Гэта не баг, а тэндэнцыя – вось чаму так адбываецца
10 траўня, 12:30
5
Вось хто ў Беларусі змог, як Хары Кейн: (анты)легенда кубкавых фіналаў, абаронца-форвард, капітаны зборнай
7 траўня, 06:23
2
Яшчэ нядаўна быў не гатовы трэнаваць, а цяпер яго каманда – лідар ЧБ: крыўдна звальнялі, вылетаў у Д3, хоча максімум
6 траўня, 11:39
4
Туміловіч ужо месяц у Ізраілі: цешыцца пашпартным багаццем, рыхтаваўся да бойкі на стадыёне, нібыта вяртаецца ў пляжку
6 траўня, 05:57
4
Маладая зорка пяцібор'я з Беларусі жорстка траўмавалася ў дысцыпліне, якая замяніла скандальную верхавую язду
5 траўня, 14:29
3
На пляжным ЧС на Сейшэлах зборная Беларусі гуляе на той жа арэне, што і год таму ў Дубаі. Вось як яна адолела 3 тысячы км
5 траўня, 06:29
2
У веласпорце Беларусі адкрылі мастацкую галерэю – уцягнулі іншыя віды ў выставы, прапануюць набыць працы за тысячы долараў
30 красавіка, 16:00
Зорная банда «Узды», пераможца Кубку на афішы са Сталіным, касяк з блогерам пад алкаша – такая во весялуха ў Д3
30 красавіка, 06:00
«Мяшкоў» не прайграе СКА два гады, хаця можа саступаць і 6 мячоў – цяпер забраў сёмы трафей, асадзiўшы сына Барбашынскага
29 красавіка, 12:40
Ён – магістрант, яна – былая сцюардэса. Цікавае пра аднаго з самых закрытых беларусаў НХЛ і яго сям'ю
29 красавіка, 06:34
Беларус прэтэндуе на 2 асабістыя ўзнагароды ў галоўнай юніёрскай лізе ЗША. З ім клуб узяў першы за 20 гадоў трафей і рушыць да іншага
28 красавіка, 11:00
3
У Д2 ёсць клуб з фантастычнай серыяй няўдач – пайшоў працягваць яе, хоць неспартыўна і не ўсе рэжымнікі ўхвалілі
26 красавіка, 06:00
1
Унікальная з'ява ў Д2 Беларусі: людзей на трыбунах быццам бы вобмаль – затое лічбы ў пратаколах ого-го якія!
25 красавіка, 14:00
3
Колькі ж адставак у белхакеі! Без працы засталіся ажно два сябручкі Баскава, але не праз іх засмуціўся Захараў
23 красавіка, 06:31
Шаранговіч лічыць, што ў гэтым сезоне зрабіў крок назад – а ў апошнім матчы яшчэ і зламаў нагу (але спакойна можа хадзіць)
22 красавіка, 15:00
4
У суботу ў ЧБ адбыліся два вельмі падобных эпізоды, але з розным вынікам: выдаленне на карысць «Нёмана» і дуля БАТЭ ў класіка
21 красавіка, 16:19
Усе пасты