Tribuna/Хакей/Блогі/Вядомыя беларусы выйгралі Д4 Польшчы па хакеі ў камандзе з такой жа назвай, пад якой у Мінску гуляюць ахоўнікі Лукашэнкі

Вядомыя беларусы выйгралі Д4 Польшчы па хакеі ў камандзе з такой жа назвай, пад якой у Мінску гуляюць ахоўнікі Лукашэнкі

Комік, які смяшыў Зяленскага, і сын таго самага Сафар'яна.

Вядомыя беларусы выйгралі Д4 Польшчы па хакеі ў камандзе з такой жа назвай, пад якой у Мінску гуляюць ахоўнікі Лукашэнкі

18 траўня ў Польшчы завяршыўся чэмпіянат краіны па хакеі сярод каманд трэцяй лігі, то бок мясцовым чацвёртым дывізіёне (так, суседзі маюць і такія хакейныя нетры). Пераможцам рэгулярнага чэмпіянату і плей-оф стаў варшаўскі «Легіён». Вы спытаецеся: якая нам да гэтага справа? Усё проста – за гэты клуб гуляюць адразу шасцёра беларусаў.

Самы медыйныя з іх – 36-гадовы абаронца Максім Канавал. Яго асноўная справа – камедыя. Ураджэнец Наваполацка пераехаў ва Украіну ў 2012-м годзе, дзе і пачаў займацца стэндапам. Некалькі разоў удзельнічаў у папулярным украінскім шоў «Рассмяшы Коміка», у журы якога сядзеў цяперашні прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. У 2016-м і 2020-м Канавалу ўдалося забраць галоўны прыз праекту – 50 тысяч грыўнаў (каля дзвюх тысяч долараў па курсе на той час).

Пасля ўварвання Расіі ў 2022 годзе Канавал пераехаў у Польшчу. Выступаў на разагрэве ў Славы Камісаранкі, а разам з іншымі беларускімі стэндаперамі заснаваў аб'яднанне комікаў Pan Standup. Пра жыццё ўдзельнікаў гэтага варушняка рабіў выпуск Аляксандр Івулін, а непасрэдна з Канавалам паўгода таму выходзіла вялікае інтэрвʼю ў Мікіты Мелказерава. Абавязкова паглядзіце, калі яшчэ не бачылі.

«Як беларус я вельмі люблю хакей – так прапісана ў нас у канстытуцыі», – жартаваў Канавал, калі яшчэ жыў у Кіеве. Івуліну ён паказаў сваю хакейную форму, якую сушыў пасля трэнінгу наўпрост у кватэры, дадаўшы, што жонка праз гэта не заходзіць у пакой.

Гумарыст кажа, што не лічыць хакей атрыбутам лукашэнкаўскай дыктатуры, бо аддзяляе «спорт і людзей, якія ім займаюцца». Пры гэтым яго бянтэжыць, што людзі, якія дэманструюць на лёдзе мужнасць і смеласць, па-за яго межамі паводзяцца як баязліўцы. Гэта тычыцца і падзей 2020 года, і рэакцыі на напад Расіі на Украіну.

– Больш за ўсе мяне засмуціў зварот зборнай Беларусі, дзе яны віншавалі Лукашэнку з яго днём народзінаў, – прызнаецца Канавал, а яшчэ згадвае, як у родным Наваполацку выпіваў на адной турбазе з братамі Касціцынымі, які на той момант ужо выступалі ў НХЛ. Маўляў, вяртаючыся дадому, яны не вельмі трымаліся спартыўнага рэжыму.

Сам жа Канавал у чэмпіёнскім сезоне правёў за «Легіён» восем матчаў і набраў пяць (4+1) пунктаў.

Яшчэ адзін цікавы беларус з «Легіёна» – 40-гадовы Іван Сафарʼян. Абаронца зʼяўляецца сынам былога намесніка старшыні АБФФ Сяргея Сафарʼяна. На пачатку нулявых не без дапамогі бацькі спрабаваў будаваць карʼеру футбольнага суддзі – у 2011-м стаў найлепшым арбітрам першай лігі, праходзіў двухгадовую стажыроўку ва УЕФА, абслугоўваў матчы вышэйшай лігі. Скончыў судзейскую карʼеру ў 2017-м праз праблемы са спінай, але з футбола не сышоў – працаваў фітнэс-інструктарам у судзейскім дэпартаменце АБФФ.

Зусім нядаўна Івана Сафар'яна згадалі ў расследаванні BELPOL аб дзейнасці «лукашэнкаўскага спартыўнага клубу», які рэжым выкарыстоўвае для каламутных фінансавых схем.

Бацька былога суудзі займае ў клубе пасаду намесніка старшыні цэнтральнай рады. Вядома, што Іван Сафар'ян цяпер стала жывае ў Польшчы і валодае фірмамі Diva Express і Delikasa, якія займаюцца продажам матацыклаў. Прычым ад Diva Express выдадзеная даверанасць Сяргею Сафар'яну на ажыццяўленне дзеянняў на тэрыторыі Беларусі.

Сафар'ян-малодшы – адзін з нямногіх гульцоў «Легіёна», хто мае досвед выступлення на прафесійным узроўні: у далёкім сезоне-2000/01 ён згуляў адзін матч за «Юнацтва» ў чэмпіянаце Беларусі. У мінулым сезоне польскага Д4 Іван Сафар'ян узяў удзел у 13 матчах і набраў 22 (6+16) пункты.

Яшчэ адзін гулец «Легіёна» з бэкграўндам у беларускім хакеі – 19-гадовы Арцемій Аўсейка. Форвард займаўся ў мінскай СДзЮШАР імя Руслана Салея і выступаў за яе каманду ў чэмпіянаце Беларусі U-18.

Аўсейка ўвогуле стаў найлепшым бамбардзірам польскага Д4 – у 13 матчах выбіў 55 (28+27) пунктаў! У фінальнай гульні супраць «Хусарыі» (8:3) запісаў на рахунак асістэнцкі хет-трык і адну шайбу:

Аўсейку прызналі найлепшым гульцом фінальнага турніру, які складаўся з двух паўфіналаў, матча за трэцяе месца і фіналу – кожная стадыя адбывалася ў адзін матч.

Другім бамбардзірам усяго чэмпіянату стаў 27-гадовы беларус Кірыл Замкоў, на рахунку якога 20+25 у 13 сустрэчах. У фінальнай гульні ён вызначыўся асістэнцкім покерам і галявым дублем. Вось так Замкоў закідваў шостую шайбу ў фінальным матчы:

За «Легіён» ва ўсіх 14 матчах мінулага сезона згуляў 30-гадовы Дзмітрый Вырко. На рахунку беларускага абаронцы 18 (8+10) пунктаў.

Спорт для Вырко – хобі, а так ён з'яўляецца дырэктарам вараўшскай фірмы MIK-MONTAŻ, якая займаецца ўсталяваннем электрычнага абсталявання.

11 матчаў за «Легіён» у мінулым сезоне згуляў 30-гадовы брамнік з Беларусі Алег Богдан і прапусціў 22 шайбы.

Цікава, што ў Мінску таксама ёсць хакейная каманда «Легіён». У мінулым сезоне яна заняла шостае месца ў Чэлендж лігі – самым нізкім узроўні аматарскіх чэмпіянатаў Мінска. Складаецца той «Легіён» у асноўным з былых і дзейных ахоўнікаў Лукашэнкі, а тыя хакеісты-аматары, якія не маюць дачынення да службы бяспекі дыктатара, з'яўляюцца выхадцамі з рэжымных сілавых структур.

Іншыя пасты карыстальніка

Што Шварцэнэгер зрабіў для таго, каб стаць самым медыйным хакеістам Беларусі
31 траўня, 12:30
1
Топавая для Беларусі спартсменка кажа пра адносіны з Богам, ад якіх «мір унутры» – але едзе ў расійскі клуб з падтрымкай вайны
25 траўня, 06:00
4
«Молодечно», которое валится в ЧБ, еще и троллит отвергнутый ливиец – фанат Путина и Каддафи
23 траўня, 18:30
3
Канада прывезла на ЧС зорны склад, але не прайшла чвэрцьфінал – апошні раз такое было ў Мінску
23 траўня, 12:34
1
Вядомыя беларусы выйгралі Д4 Польшчы па хакеі ў камандзе з такой жа назвай, пад якой у Мінску гуляюць ахоўнікі Лукашэнкі
21 траўня, 06:03
Радзькоў у «Арысе» абвешчаны па-беларуску, гаварыў на англійскай, рэзка вырас па заробку – а клуб, здаецца, на шляху перабудовы
20 траўня, 19:00
Умерла уникальная медалистка ОИ под БЧБ-флагом – брала 5 кг золота, тренировала при инвалидности, была с народом в 2020-м
18 траўня, 06:00
2
За «Нафтан» гуляе буяны афрыканец: наязджаў на суддзю, вiнавацiлi ў правакацыi ды «спектаклі» на полі
17 траўня, 13:30
2
Экс-гулец БАТЭ выйграў Д3 Англіі з былым клубам Глеба – стартаваў выдатна, але пасля не пайшло
15 траўня, 06:00
2
Нечаканага лідара ЧБ каўбасіць ад поспеху: прынізілі Жодзіна, нахамілі ў Мазыры, заявілі пра «хейт-клуб» «за шаўрму»
14 траўня, 17:00
2
Вайб першага раўнда Кубка Беларусі: тысяча гледачоў у Мастах, дзьмухаўцы ў Бярозе, смелы Драгун у Шчучыне
14 траўня, 06:13
2
Баркоўскі – самы выніковы беларус у Польшчы ў 2025-м, але яго «Пушча» вылятае. Шкурын – без медалёў, лічбы Шыкаўкі – сум
13 траўня, 15:00
Былы гулец ЧБ бадзёра пачаў у «Ман Сіці» – і раптам знік нават з заяўкі. Вось што з ім адбылося
13 траўня, 06:11
Лукашенко хочет завезти в Беларусь 150 тысяч пакистанцев. А в спорте они могут нам помочь?
12 траўня, 19:00
10 лет назад сборная Беларуси последний раз была в плей-офф чемпионата мира по хоккею. Вот где сейчас ее игроки
11 траўня, 12:00
2
Жодзіна сексуальна адсвяткавала перамогу над «МЛ»: бананы Сядзько, імітацыя палавога акту пад цыгарэтку ад масажыста
9 траўня, 14:44
Пакуль Ганчарэнку пляжаць, былога трэнера Брэста шкадуюць у Расіі пасля звальнення – на дзіва шмат цёплых словаў
9 траўня, 11:30
У фінал ЛЧ з «Інтэрам» выйшаў намінальны экс-аднаклубнік Кутузава – з розніцай у год патрапілі ў «Мілан», ледзь не згулялі адзін супраць аднаго
8 траўня, 14:00
«Гомель» не забівае ўжо пяць тураў. Новыя форварды не цягнуць, а вось куды знік на Кіпры той, хто разарваў ЧБ-2024
8 траўня, 06:42
В штабе «Витебска» нет чужаков: игроки из списков лидеров за историю, тренеры, что кучу раз уходили и возвращались
7 траўня, 11:30
Усе пасты