Усе навіны

Новазеландзец Макс Ватэнэ прапусціць чэмпіянат свету па тхэквандо ў Азербайджане з-за небяспекі для прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці

28 сакавіка 2023, 10:25

Новазеландскі тхэквандзіст Макс Ватэнэ, які з'яўляецца гамасэксуалам, паведаміў, што не прыме ўдзел на чэмпіянаце свету ў Азербайджане з-за значнага ўзроўню гамафобіі ў краіне.

«Гэта небяспечна, але таксама супярэчыць майму маральнаму кодэксу», – заявіў Ватэнэ для New Zealand Herald.

Ватэнэ раней выступаў на чэмпіянаце свету ў Манчэстэры ў 2019-м і ў тым жа годзе выйграў сярэбраны медаль на ціхаакіянскіх гульнях у Самоа.

Чэмпіянат свету ў Азербайджане пройдзе з 29 траўня па 6 чэрвеня.