Усе навіны

На вайне ва Украіне загінуў чатырохразовы чэмпіён свету па кікбоксінгу

31 сакавіка 2023, 14:43

У бальніцы ад атрыманых у баі траўм памёр чатырохразовы чэмпіён свету па кікбоксінгу, чэмпіён Украіны Віталь Мерынаў, паведаміў мэр Івана-Франкоўска Руслан Марцінкіў.

«Віталь Мерынаў пайшоў на вайну ў першы дзень поўнамаштабнага ўварвання. Падчас аднаго з баёў ён атрымаў агнястрэльнае аскепкавае раненне ў нагу. Ачуняў і зноў вярнуўся на фронт. Віталь да апошняга ўздыху абараняў Украіну», – напісаў мэр Марцінкаў.

Мерынаў таксама з'яўляўся членам выканаўчага камітэта Івана-Франкоўскай гарадской рады, а таксама быў дэпутатам мэрыі мінулага склікання.

У яго засталіся жонка і двухгадовая дачка.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.