Усе навіны

Генеральны сакратар БФД Шарапаў: «Узровень беларускіх атлетаў дастаткова высокі, каб пасля ўсіх каляспартыўных турбацый выйграваць у спартсменаў вышэй за сябе па сусветным рэйтынгу»

22 траўня, 08:30

Генеральны сакратар Беларускай федэрацыі дзюдо Руслан Шарапаў расказаў пра вяртанне беларускіх спартсменаў на міжнародныя спаборніцтвы.

– Як ацаніце выступы нашых атлетаў у горадзе Доха ў нейтральным статусе, што яны самі распавялі пасля вяртання?

– Пасля дастаткова вялікага перапынку ў міжнароднай практыцы выступленне нашых дзюдаістаў Ягора Варапаева і Дар'і Канцавой, якія ўвайшлі ў топ-20 у сваіх вагавых катэгорыях, лічым здавальняючым. Значнасць удзелу ў сусветным першынстве перш за ўсё ў палітычнай плоскасці. Неабходна было даць зразумець міжнародным структурам, што нашы атлеты гатовы ўдзельнічаць у спартыўным жыцці планеты, што ўзровень іх фізічнай падрыхтоўкі дастаткова высокі, каб пасля ўсіх каляспартыўных турбацый з ліста выйграваць у спартсменаў вышэй за сябе па сусветнаму рэйтынгу. Узяць, напрыклад, Дарʼю Канцавую, якой у другім паядынку супрацьстаяла спартсменка з Косава Ларыяна Кука, бронзавы прызёр чэмпіянату свету, чэмпіёнка Еўропы. Упэўнена правёўшы два тэхнічныя дзеянні, наша спартсменка паказала свой высокі клас. Што да адносін да нашых спартсменаў з боку дзюдаістаў з іншых краін, то ўсё было нармальна, ніякіх праблем не ўзнікала, так і павінна быць на ўсіх спаборніцтвах.

– Якія далейшыя планы наймацнейшых беларускіх дзюдаістаў, у прыватнасці, што вядома пра кваліфікацыю на Алімпійскія гульні ў Парыжы?

– Нягледзячы на нявызначанасць, увесь апошні час нацыянальная каманда не сядзела, уткнуўшыся ў інтэрнэт, чакаючы рашэння міжнародных арганізацый, а паўдзельнічала ў васьмі сумесных зборах з камандай Расіі і сямі ўсерасійскіх турнірах. Паверце, там узровень нічым не ніжэйшы, чым на некаторых міжнародных топ-турнірах. Мэта – у любы момант, што называецца, з колаў, уключыцца ў барацьбу за алімпійскія ліцэнзіі. Цяпер у сувязі са змененымі абставінамі ў планы ўнесены карэктывы. Паспрабуем максімальна задзейнічаць спартоўцаў на ўдзел у турнірах пад эгідай Міжнароднай федэрацыі дзюдо для заваявання рэйтынгавых ачкоў. У бліжэйшай перспектыве – серыя рэйтынгавых турніраў у азіяцкіх краінах, у ліку якіх этапы спаборніцтваў серыі Вялікага шлема. Не забываем і пра расійскі каляндар, а таксама спланаваць якасную падрыхтоўку да чэмпіянату Еўропы, які адбудзецца ў пачатку лістапада ў Манпелье, – сказаў Шарапаў.