Усе навіны

Украінец Блясецкі не паціснуў руку расіяніну Магамедаву пасля паражэння ў 1/4 фіналу ЧС па вольнай барацьбе

16 верасня 2023, 23:54

Украінскі барэц Валянцін Блясецкі пацярпеў паражэнне на чэмпіянаце свету па вольнай барацьбе, які праходзіць у Сербіі.

Блясецкі саступіў расіяніну Абасгаджы Магамедаву ў чвэрцьфінале – 4:16. Магамедаў выступае на спаборніцтвах пад нейтральным сцягам.

Пасля паражэння ўкраінец не паціснуў руку расіяніну.

Блясецкі выступае ў вагавой катэгорыі 61 кг. Ён зможа прыняць удзел у суцяшальных сутыкненнях.

Чэмпіянат свету праходзіць у Бялградзе з 16 па 24 верасня. Ён з’яўляецца ліцэнзійным адборам да Алімпіяды.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.