Усе навіны

Расіянка Мініна: «Пакуль не зразумела, ці едзе Гурцыеў на Алімпіяду. Яго баі хачу глядзець»

Расейская тхэквандыстка Тацяна Мініна распавяла, што будзе глядзець баі калегі з беларускім пашпартам Георгія Гурцыева на Алімпіядзе.

Сама спартсменка не зможа прыняць удзел у Алімпіядзе. Яна не прайшла праверку спецыяльнай камісіяй МАК па нейтральнасці (AINERP).

Нагадаем, МАК лічыць магчымым удзел у АГ спартсменаў з Беларусі і Расіі толькі ў статусе індывідуальных нейтральных атлетаў (AIN) пры выкананні шэрагу патрабаванняў, сярод якіх адсутнасць «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі або Расіі. Магчымасць допуску AIN да Гульняў вызначае спецыяльна створаная МАК камісія AINERP. Абмежавальныя захады ўведзеныя ў адказ на вайну, якую з 24 лютага 2022 года працягвае Расія ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Я дакладна не зразумела, паедзе ці не Георгій Гурцыеў, які выступае за Беларусь, а раней быў са мной у адной камандзе. Яго баі хочацца паглядзець, – сказала Мініна.