Усе навіны

Тхэквандыст зборнай Беларусі расіянін Гурцыеў у 1/8 фіналу Алімпіяды сустрэнецца з французам Раветам

7 жніўня працягнецца Алімпіяда-2024 у Парыжы.

Тхэквандыст зборнай Беларусі расіянін Георгій Гурцыеў у катэгорыі да 58 кг у 1/8 фіналу сустрэнецца з прадстаўніком Францыі Сірыян Раветам. Паядынак запланаваны на 10.46.

Беларускія спартсмены выступаюць у нейтральным статусе. Абмежавальныя меры ўведзены ў адказ на вайну, якую з 24 лютага 2022 года працягвае Расія ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.