Усе навіны

Гурцыеў завяршыў выступленне на Алімпіядзе

7 жніўня 2024, 16:05

У сераду, 7 жніўня, у Парыжы працягваюцца Алімпійскія гульні-2024.

23-гадовы ўраджэнец Уладзікаўказа з беларускім пашпартам Георгій Гурцыеў упусціў шанц заваяваць медаль.

У 1/8 фіналу ў катэгорыі да 57 кг у тхэквандо Гурцыеў уступіў французу Сірыяну Раве.

У 1/4 фіналу Равэ прайграў Пак Ву-хёк з Паўднёвай Карэі.

Такім чынам, Гурцыеў не выступіць у суцяшальнай схватцы.

Беларускія спартсмены выступаюць у нейтральным статусе.

Абмежавальныя меры ўведзены ў адказ на вайну, якую з 24 лютага 2022 года працягвае Расія ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.