Усе навіны

Нікіта Хенд – пра прызнанне Макгрэгара вінаватым у згвалтаванні: «Цяпер, калі справядлівасць перамагла, я магу паспрабаваць рухацца далей»

Нікіта Хенд пракаментавала прызнанне вінаватым былога чэмпіёна UFC Конара Макгрэгара ў яе згвалтаванні ў дублінскім гатэлі ў 2018 годзе.

«Я хацела б пачаць з таго, што я ўзрушаная і кранутая падтрымкай, якую я атрымала ад усіх. Гэта тое, што я ніколі не забудуся да канца свайго жыцця.

Цяпер, калі справядлівасць перамагла, я магу паспрабаваць рухацца далей і з нецярпеннем чакаць будучыні са сваёй сям'ёй, сябрамі і дачкой.

Я спадзяюся, што мая гісторыя стане напамінам пра тое, што як бы вам ні было страшна – кажыце. Вы маеце права голасу і працягвайце змагацца за справядлівасць.

Вы можаце пастаяць за сябе, калі з вамі нешта здарыцца, незалежна ад таго, хто гэты чалавек, справядлівасць пераможа», – сказала Хенд.

Па рашэнні суда, ірландскага байца абавязалі выплаціць пацярпелай 248 603 еўра.