У Беларусі будуць судзіць вядомага трэнера па ўсходніх адзінаборствах
Вядомага беларускага трэнера па ўсходніх адзінаборствах Міхаіла Галінскага будуць судзіць па крымінальнай справе, звязанай з вайной ва Украіне, паведамляе «Наша Ніва».
Галінскі з'яўляецца адным з самых вядомых трэнераў па кітайскіх адзінаборствах. Яго вучні неаднаразова станавіліся пераможцамі міжнародных турніраў па ушу.
59-гадовага Міхаіла затрымалі ў чэрвені 2024 года. Спачатку яго судзілі па адміністрацыйнай справе за «непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі».
Суд па «крымінальнай справе» пачнецца 2 снежня 2024 года. Яго абвінавачваюць у «спробе ўдзелу ў вайне» (ч. 1 арт. 361-3 КК). Звычайна па гэтым артыкуле судзяць тых, хто спрабаваў далучыцца да ВСУ.
Судзіць Галінскага будзе Вера Галаўкова. З 2016 года яна вынесла дзясяткі палітычных прысудаў.