Усе навіны

Беларускі дзюдаіст Свірыд змяніў спартовае грамадзянства і будзе выступаць за Харватыю

28 лістапада 2024, 14:15

Беларускі 28-гадовы дзюдаіст Мікіта Свірыд.

Цяпер спартсмен будзе выступаць за зборную Харватыі.

Свірыд раней станавіўся двухразовым сярэбраным прызёрам чэмпіянату Еўропы да 23 гадоў, двухразовым бронзавым прызёрам чэмпіянату Еўропы і бронзавым прызёрам чэмпіянату свету да 21 года па дзюдо.

З сакавіка 2022 спартсмен пражывае ў харвацкім Спліце, а ў 2024 стаў чэмпіёнам Харватыі па дзюдо ў катэгорыі звыш 100 кг.