Усе навіны

«Ён любіць какаін». Роган ацаніў шанцы Конара вярнуцца ў актагон

14 снежня 2024, 00:05

Падкастар і каментатар UFC Джо Роган падзяліўся думкамі пра верагодныя вяртанні былога чэмпіёна арганізацыі Конара Макгрэгара.

«Я не ведаю, ці будзе Конар калі-небудзь біцца зноў. Я ведаю яго версію (справы аб згвалтаванні – заўв.) і яго версію, і тое, што адбылося ў судзе, але рэальнасць такая, што гэты хлопец тусуецца, і ён вельмі моцна тусуецца, і ён казаў пра гэта ў судзе. Ён казаў пра какаін. У гэтым была ўся справа: «мы сядзелі на какаіне, мы ######### (уступалі ў палавы кантакт – заўв.)». Ён любіць какаін.

Мы ўсе бачылі, як Конара збівалі і накаўтавалі. Мы бачылі запісы яго спарынгаў. Ён спарынгуе з прафесійнымі баксёрамі, ён спарынгуе з элітнымі байцамі. Вы атрымліваеце шмат удараў па галаве. Многія байцы, асабліва ў канцы кар'еры, пачынаюць ужываць наркотыкі.

Верагодна, гэта праз сталы стан дыскамфорту, у якім яны жывуць, калі ўзровень дофаміна зашкальвае, узровень картызолу зашкальвае. Вы не павінны атрымліваць па галаве тысячу разоў у год. Гэтага проста не павінна быць, але гэта рэальнасць пастаянных трэніровак», – сказаў Роган.

Конар правёў апошні бой у ліпені 2021 года, у якім прайграў Дасціну Пар'е і траўмаваўся. Яго вяртанне супраць Майкла Чэндлера ў чэрвені было адменена пасля таго, як ірландзец зламаў палец на назе.