Усе навіны

Індыйскі мільярдэр прапанаваў Макгрэгару і Логану Полу па 250 млн долараў за іх бой

30 снежня 2024, 16:36

Логан Пол, брат відэаблогера Джэйка Пола (11/1, 7 КО), можа правесці бой супраць былога чэмпіёна UFC Конара Макгрэгара.

Як паведамляе Fightbook MMA са спасылкай на Megabucks, індыйскі мільярдэр Мукешэ Амбані прапанаваў спартсменам па 250 мільёнаў долараў за іх выставачны паядынак па правілах бокса.

Чакаецца, што бой адбудзецца ў рамках турыстычнага праекту Visit India на Wankhede Stadium у Мумбаі, Індыя. Афіцыйнага пацверджання пакуль няма.

Макгрэгар у сваю чаргу адрэагаваў на гэтую навіну ў X, зрабіўшы рэпост.