Усе навіны

Украінскі каратыст Гаруна: «Беларусь даўно страціла незалежнасць. Гэта яшчэ адна паглынутая Расіяй рэспубліка»

17 студзеня, 12:43

35-гадовы ўкраінскі каратыст, бронзавы прызёр Алімпіяды-2020 і чэмпіянату свету-2014 Станіслаў Гаруна распавёў пра сваё стаўленне да беларускіх спартсменаў.

– Я выдатна разумею, што Беларусь даўно страціла незалежнасць, сваю суб'ектнасць у міжнароднай палітыцы. Гэта яшчэ адна паглынутая Расіяй рэспубліка. Пры гэтым выдатна ведаю, што народ не падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і тое, што адбываецца ў краіне. У 2020-м, пасля сфальсіфікаваных выбараў, была спроба памяняць уладу, але беларусы проста апынуліся не гатовыя ісці супраць узброенага супраціву рэжыму, якому яшчэ дапамагалі і расійскія сілавікі. Гэта адкрытая ўзурпацыя ўлады. Таму ў мяне няма жорстка негатыўнага стаўлення да беларускіх спартсменаў. Так, сярод іх шмат тых, хто падтрымлівае ўладу Лукашэнкі, хто за яго выступае. Такія, вядома, не павінны быць дапушчаныя да спаборніцтваў і пасля зняцця санкцый. Але нямала ж і тых, хто проста, як я разумею, не мог пайсці супраць рэжыму, бо апынуўся падаўлены і запалоханы, – сказаў Гаруна.