Гаруна пра рэакцыю беларускага каратэ на напад Расіі: «Усе адмаўчаліся. Не ўбачыў сілы духу, якая ўласцівая спартсменам з нашага спорту»
35-гадовы ўкраінскі каратыст, бронзавы прызёр Алімпіяды-2020 і чэмпіянату свету-2014 Станіслаў Гаруна пракаментаваў рэакцыю беларускага каратэ на напад Расіі на Украіну.
Нагадаем, з 24 лютага 2022 года Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.
– Хто-небудзь з беларускага каратэ пасля пачатку вайны з вамі звязваўся, прапаноўваў дапамогу?
– Не, ніхто. Ды я і не чакаў, калі сапраўды. Адзінае, думаў, што спартсмены неяк выкажуць сваю пазіцыю публічна, падтрымаюць Украіну медыйна. Ніхто не прымушаў іх прыязджаць да нас і ваяваць. Я толькі хацеў бы, каб атлеты выступілі публічна. Але ўсе адмаўчаліся. Мяне гэта, калі сапраўды, расчаравала. Не ўбачыў у гэтых людзях стрыжня, сілы духу, якая ўласцівая спартсменам з нашага віду спорту. Атлеты патрапілі ў пэўную сітуацыю, калі маглі праявіць характар, – і ніхто гэтага не зрабіў. Гэта шмат пра што сведчыць, – распавёў Гаруна.