Усе навіны

Ганін пра эміграцыю: «Я ўпэўнены, што гэта часовы перыяд. Я абавязкова вярнуся. Беларусь – гэта мой дом»

22 сакавіка, 22:27

Беларускі кікбаксёр распавёў пра тры гады сваёй эміграцыі.

– Сёння роўна 3 гады, як я быў вымушаны пакінуць Радзіму. Тры гады няпростых, але важных змен у маім жыцці. Тры гады, як я пачаў новае жыццё ў Варшаве. Гэты час навучыў мяне шмат чаму. Я ўпэўнены, што гэта часовы перыяд. Я абавязкова вярнуся. Беларусь – гэта мой дом, – сказаў Ганін.