Tribuna/Адзінаборствы/Блогі/Галоўным фаварытам на золата Парыжа ад Беларусі лічаць тхэквандыста з Расіі. Дзеля Алімпіяды ён уцёк ад канкурэнцыі

Галоўным фаварытам на золата Парыжа ад Беларусі лічаць тхэквандыста з Расіі. Дзеля Алімпіяды ён уцёк ад канкурэнцыі

Ужо пасля таго, як на Украіну напалі.

Аўтар — Pam-pam
Галоўным фаварытам на золата Парыжа ад Беларусі лічаць тхэквандыста з Расіі. Дзеля Алімпіяды ён уцёк ад канкурэнцыі

У Парыжы стартавалі Алімпійскія гульні. Ад Беларусі (не будзем лічыць беларусаў, якія з розных прычын выступаюць за Польшчу) туды паехала 17 нейтральных атлетаў – тых, каго пасля спецыяльнай праверкі дапусціў Міжнародны алімпійскі камітэт. Праўда, наконт нейтральнасці некаторых узніклі сумневы ва ўкраінскага Нацыянальнага алімпійскага камітэта і праваабарончай арганізацыі Global Rights Compliance. Сярод іншых прэтэнзіі атрымаў 22-гадовы тхэквандыст Георгій Гурцыеў. Праз лайкі пад пастамі трэнера зборнай Расіі Балата Ізутдзінава, заўзятага пуцініста з праваеннай рыторыкай, атлета звінавацілі ў падтрымцы расійскай агрэсіі.

Гурцыеў другім з прадстаўнікоў Беларусі заваяваў алімпійскую ліцэнзію ў тхэквандо, але на Гульні паедзе першым. Яго папярэднік Арман-Маршал Сіла збіраўся ў Рыа-2016 у статусе дзейнага чэмпіёна Еўропы, але перад самым выездам у яго крыві знайшлі ўжо забаронены на той момант прэпарат мельдоній. Тады хадзілі размовы пра дыверсію з боку нядобразычліўцаў-суайчыннікаў, а сам спартсмен і яго трэнерка прайшлі паліграф, каб давесці, што яны нічога не ведалі пра ўжыванне допінга. Вынікі праверкі нібыта дазвалялі гэта сцвярджаць, але Міжнароднае антыдопінгавае агенцтва не толькі не дапусціла Сілу да Гульняў, але яшчэ і дыскваліфікавала на чатыры гады.

Сваю ліцэнзію Гурцыеў заваяваў у сакавіку гэтага года на еўрапейскім кваліфікацыйным турніры ў Сафіі. У вырашальным паядынку ён перамог суперніка з Сербіі Льва Карнеева. Рост Гурцыева – 177 сантыметраў, а выступае ён у найлягчэйшай вагавай алімпійскай катэгорыі (да 58 кг)

Праўда, усяго гэтага магло б і не быць, калі б у 2022 годзе ўраджэнец Уладзікаўказа не змяніў спартыўнае грамадзянства – да таго спартсмен, натуральна, прадстаўляў Расію. Прычым там як мінімум на юнацкім узроўні выстаў за спартыўнае таварыства сілавікоў «Дынама» (у Парыж такім атлетам уезд забаронены).

Гурцыеў не хавае, што ў зборную Беларусі перабраўся, каб патрапіць на Алімпіяду:

«У нас у Паўночнай Асеціі нямала класных майстроў таэквандо. У маёй вазе такіх двое. Таму, каб не ўпусціць шанец патрапіць на Алімпійскія гульні ў Парыж, я вырашыў выступаць за Беларусь, і з сакавіка мінулага года ўжо ў складзе нацыянальнай каманды», – распавядаў у чэрвені 2023-га Гурцыеў.

Гурцыеў у чырвоным

Верагодна, што Гурцыеў нешта блытае з датамі, бо ў канцы красавіка-2022 ён яшчэ як прадстаўнік Паўночна-каўказскай федэральнай акругі выступаў на ўсерасійскіх спаборніцтвах на прызы прэзідэнта Санкт-Пецярбургскай спартыўнай федэрацыі тхэквандо, прычым чамусьці ў нязвыклай для сябе вазе да 63 кг.

А як прадстаўнік свайго Паўночна-Каўказскага горна-металургічнга інстытуту, дзе вучыўся на юрыдычным факульцеце, перамагаў на Усерасійскай летняй Універсіадзе у ліпені 2022-га.

Тым не менш у Беларусь ён перабраўся дакладно ўжо пасля пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну.

Беларуская федэрацыя тхэквандо ніяк не анансавала пераход Гурцыева. Прынамсі, такой навіны на афіцыйным сайце няма. Хаця варта прызнаць, што з навінамі там увогуле ўсё даволі дрэнна.

Увогуле Гурцыеў станавіўся чэмпіёнам Расіі ў 2018 і 2019 гадах, а таксама перамагаў на першынстве Еўропы U-21 у 2019-м. А вось на сваім апошнім чэмпіянаце Расіі, у верасні 2021-га, саступіў ужо на стадыі 1/4 фіналу. Пераможцам тады стаў Сяргей Кірсанаў з Татарстана. У наступныя два гады чэмпіён РФ мяняўся – у 2022-м ім стаў радавы спартыўнай роты ЦСКА Шаміль Магамедаў, а ў 2023-м – прадстаўнік Кабардзіна-Балкарыі Ідар Багаў.

Дэбютным спаборніцтвам у новай камандзе для Гурцыева стаў адкрыты Кубак Беларусі ў кастрычніку 2022-га, у якім бралі ўдзел і атлеты з Расіі. Натуралізаваны расіянін прынёс беларусам адзіны залаты медаль турніру.

На чэмпіянаце свету 2023 года ў Баку, дзе Гурцыеў заваяваў срэбны медаль, саступіўшы ў фінале паўднёвакарэйцу Пэ Чжун Со, ад Расіі ў нейтральным статусе ўдзельнічаў чэмпіён краіны-2020 Вячаслаў Баўкун – і выбыў ужо на стадыі 1/32 фіналу. На кваліфікацыйным турніры ў Сафіі ў вагавай катэгорыі да 58 кг прадстаўнікоў РФ увогуле не было.

Адзначым, што вядомае спартыўнае выданне Sports illustrated прагназуе, што натуралізаваны расіянін стане алімпійскім чэмпіёнам.

Спаборніцтвы па тхэквандо ў самай лёгкай вазе пачнуцца 7 жніўня.

Іншыя пасты карыстальніка

У чэмпiёнкi Еўрагульняў насычанае жыццё: вандруе з мужам-дальнабоем, моцна схуднела, у Расii ўзяла гарантаваны медаль
26 кастрычніка, 12:30
Беларуска з драфта НБА вярнулася ў Ізраіль – гуляе за каманду з горада за 40 км ад Сектара Газа
15 кастрычніка, 06:00
Прадзед Грэцкi быў беларускiм «салдатам з сялян» – а вось што яшчэ вядома пра каранi легенды хакея
13 кастрычніка, 18:00
Лукашыстка, якая казала пра абсурднасць санкцый у спорце, сустрэлася з босам МАК Бахам (умее прарвацца туды, дзе яе не хочуць бачыць)
13 кастрычніка, 12:00
Вясной гнаў Ганчарэнку «адпачыць», цяпер заве найлепшым – так кiдае фiналiста ЛЧ, якi неяк абрабіўся праз беларуса
13 кастрычніка, 08:23
У Францыі адбыўся гучны скандал з-за паходу Мбапэ ў начны клуб. За гульца уступіўся трэнер зборнай і клуб
12 кастрычніка, 22:11
Румынскія і албанскія рабочыя пабіліся на будоўлі «Камп Ноу» – усіх удзельнікаў бойкі звольнілі
12 кастрычніка, 21:57
Зборная Аргенціны згуляла на залiтым поле – мем пра гэта запосцiў нават футбалiст каманды
12 кастрычніка, 15:26
У Неапалі зноў абрабавалі гульца «Напалі» – ужо трэці выпадак за месяц
11 кастрычніка, 14:50
Два клубы Ла Лігі згулялі ў Кубку агурка – абодва атрымалі трафеі ўнікальнай формы
11 кастрычніка, 14:44
У «Барусіі» Дортмунд дзейнічае цікавая сістэма штрафаў – гулец можа заплаціць за адмову даць аўтограф фанату
10 кастрычніка, 17:46
А што там спектакль Сныцінай пра сябе і Беларусь? Вось што кажуць крытыкі і гледачы ў ЗША
6 кастрычніка, 06:00
Дамінаванню экс-«драконаў» прыйшоў канец? Мінчане не ўразілі з Віцебскам, а зараз прайгралі Магілёву
5 кастрычніка, 20:52
1
Праект з беларускімі каранямі правёў дзень на гоначнай трасе пад наглядам былога гоншчыка Формулы-1. Паганялі на топавых «карах»
5 кастрычніка, 14:37
«Мае вочы перасталі кроватачыць». Што ў Шатландыі думаюць пра тое, як «Хартс» адолеў мінскае «Дынама»
5 кастрычніка, 14:00
Новый размер ворот, игра 10 на 10, баллы за результативность – как звезды футбола предлагают изменить правила
5 кастрычніка, 13:36
Жонка Верацілы паскардзілася, што ёй не хапае аднаго брэнду ў Мінску. Яшчэ пару гадоў таму ён прысутічаў на беларускім рынку
5 кастрычніка, 13:35
Ібрагімавіч павіншаваў сябе з днём нараджэння эксклюзіўнай Ferrari – такіх у свеце менш за 600 штук
5 кастрычніка, 13:22
Клубны ЧС пакуль арганізацыйна правальваецца – няма транслятараў і спонсараў, блытаніна з трансферамі
5 кастрычніка, 13:11
Куды ўжо сваталi Ганчарэнку: у Расіі адны абвяргалi іншых, была чутка пра Еўропу
5 кастрычніка, 05:00
Усе пасты