Tribuna/Адзінаборствы/Блогі/«Памяць пераўтворана ў шоу». Самбіст Сцяпан Папоў – пра 80-годдзе перамогі

«Памяць пераўтворана ў шоу». Самбіст Сцяпан Папоў – пра 80-годдзе перамогі

Крык душы.

Аўтар — Sam_Na_Sam
«Памяць пераўтворана ў шоу». Самбіст Сцяпан Папоў – пра 80-годдзе перамогі

Чэмпіён свету па самба Сцяпан Папоў падзяліўся сваімі думкамі з нагоды 80-годдзя перамогі ў Другой сусветнай вайне: «8 мая - Дзень Перамогі. У Еўропе - дзень памяці і цішыні. У нас — усё гучней, ярчэй, агрэсіўней. У гэтым годзе — 80 год. Круглая дата. Але чым мацней звіняць медалі, тым цішэй чуваць голас тых, хто сапраўды ваяваў.

У расіі зноў апранаюць дзяцей у форму, гоняць тэхніку па вуліцах, псу́юць асфальт і галовы. Але і ў Беларусі — тое самае. І гэта асабліва балюча. Бо беларусы, украінцы і расіяне тады ішлі плячо ў плячо. І тое, што сёння гэтая памяць пераўтворана ў шоу — гэта здрада тым, хто загінуў.

Вайна — гэта трагедыя, а не падстава казаць “які я малайчына”. Перамога была агульнай, але страты былі асабістыя — у кожнай сям’і. І сярод тых, хто ваяваў, былі не героі парадаў, а людзі, якія хацелі толькі аднаго — каб гэта больш ніколі не паўтарылася.

Не так важна, калі адзначаць — 8-га ці 9-га. Важна — як. І дзеля чаго.

Таму я ўпэўнены, што мае дзяды не за тое змагаліся, каб сёння ўлада, якая арганізоўвае парады, не давала жыць іх праўнукам на роднай зямлі. Таму што, калі нацызм сыходзіць, а сталінізм застаецца — гэта не Перамога. А калі перамога над фашызмам становіцца толькі нагодай для новага гвалту — яна ператвараецца ў горкае напамін: зло можа быць рознае, але сутнасць яго адна. І яно можа прыходзіць пад любымі сцягамі.

І з гэтым злом трэба змагацца. Памятаць — каб не паўтарылася.

(На здымку мой дзед Мікалай, удзельнік ВАВ.)»

Іншыя пасты карыстальніка

«Памяць пераўтворана ў шоу». Самбіст Сцяпан Папоў – пра 80-годдзе перамогі
9 траўня, 12:17
А вас цікавіла, хто мацнейшы – баксёр або кікер? Аднойчы зорны баец з Беларусі дапамог у гэтым разабрацца
27 красавіка, 06:24
Сабаленка ўзяла б у пару каларытную рэгбістку – вы, можа, пра яе не чулі, а яна мае мільёны ў сацсетках і носіць на руках мужчын
24 красавіка, 15:00
«Мы – былыя палітвязні. Бяжым за тых, хто знаходзіцца ў поўнай ізаляцыі». Беларусы далучыліся да Варшаўскага паўмарафону
4 красавіка, 11:21
У топ-клуб ЧБ узялі расіянку з Украіны, якая 1,5 года не гуляла: на полі вылучаецца макіяжам, па-за ім – глыбокімі думкамі
29 сакавіка, 13:00
1
Амерыканка Колінз, якую ў Маямі выбіла Сабаленка, падчас турніру выратавала сабаку – той пасля ДТЗ быў ў крытычным стане
27 сакавіка, 11:24
Шкурын разам з аднаклубнікамі наведаў варшаўскую школу: раздаваў аўтографы, адказваў на пытанні і вельмі міла ўсміхаўся
27 сакавіка, 10:28
«Мінск» займеў зорнага адміністратара. Магчыма, ён нават згуляе ў ЧБ у 42
24 сакавіка, 06:18
Дзяўчына-асілак з Мінску першай з беларусак прабілася на самы прэстыжны ў свеце турнір па кросфіце
18 сакавіка, 14:34
Протасу сорамна, што не бываў у музеі Шагала ў родным Віцебску. Але карцін ён дакладна б там не пабачыў
18 сакавіка, 12:00
Сацсеткі «Порту» аб'явілі пра выклік Мельнічэнкі ў зборную – заўзятары здзівіліся, чаму такі гулец не ў першым складзе
12 сакавіка, 11:25
«Віцебск» прадставіў «новую» форму – з камплектаў з 2020-га прыбралі спалучэнне чырвонага з белым
8 сакавіка, 09:38
Клуб беларуса ў Польшчы 1,5 года не мог гуляць удома – даводзіў стадыён-малютку да ладу. І вось што атрымалася
3 сакавіка, 15:00
Кавалевіч нястомны ў атаках на «Дынама»: яго ўжо і выдалялі не раз, і пужалі чынушы ў «міністэрстве» – а ўсё адно гне сваю лінію!
2 сакавіка, 18:27
Ван Персі вярнуўся ў «Феенорд». За гэты клуб ён дэбютаваў у ЛЧ матчамі супраць кіеўскага «Дынама» – убачыў, як забівалі беларусы
27 лютага, 09:44
Пуцінскага каментатара вылізалі ў Беларусі: фота ў цэнтры Мінска, «Расія» на імянным падарунку, любімыя «трэнікі»
25 лютага, 12:00
Дзмітрый Шакута, які быў на Плошчы Перамен у момант нанясення пабояў Раману Бандарэнку, наведаў дзіцячы турнір Алазава
25 лютага, 11:40
Гэты качок узбудзіў беларусак шпацырам у вітрыне ў адных трусах: яго трэнаваў бацька, які сядзеў за спартыўную хімію
24 лютага, 06:26
Легіянеры ў Беларусі масава хейцяць грэчку, а вось што ім даспадобы акрамя дранікаў
23 лютага, 06:00
2
Андрэй Краўчанка паказаў, як выглядала яго ступня падчас аперацыі на ахіл. Асабліва ўражлівым лепш не глядзець
22 лютага, 10:41
Усе пасты