Мікіта Мелказераў: «Калі вы не можаце выходзіць на мітынгі, можна проста карыстацца сваей роднай беларускай мовай, якая робіць нас беларусамі – гэта самая простая зброя»
Аўтар канала «жизнь-малина» Мікіта Мелказераў падзяліўся думкамі аб выкарыстанні беларускай мовы.
– Гэта будзе мая прамова пра мову. У мяне ідзе шосты месяц карыстання беларускай мовай, ідзе даволі марудна, час ад часу. Напрыклад, у апошнім сваім посце ў Інстаграме ў мяне было 11 памылак, але праз гэтыя «факапы», праз гэтыя паразы, я прыду да даволі добрай мовы і буду ей карыстацца і далей, і вам таго ж самага раю. Я лічу, што гэта, у сітуацыі, калі нехта стаміўся праз палітыку, стаміўся з жорсткай гэтай сітуацыяй, якая адбываецца ў рэгіене – гэта самая простая зброя ў сітуацыі, калі вы не можаце выходзіць на мітынгі, можна проста карыстацца сваей роднай беларускай мовай, якая робіць нас беларусамі, і якая робіць нярускімі са знакам якасці. Таму прапаную для інтэрактыва адзначаць вашы любыя, любімыя беларускія словы. У мяне апошнім часам гэта «наўпрост», – сказаў Мелказераў.
