Усе навіны

Святлана Ціханоўская: «Было б справядліва, калі б спартоўцы, якія выступілі супраць рэпрэсій і вайны, маглі свабодна ўдзельнічаць у спаборніцтвах»

18 жніўня 2022, 23:58

Святлана Ціханоўская падчас сеансу адказаў на пытанні ў сваім профілі Instagram распавяла, як ставіцца да бана Беларусі ў біятлоне і ўвогуле спорце.

– Мару мець час знаёміцца з рознымі відамі спорту. Пакуль я ад яго далёкая, але мне падаецца, што было б справядліва, калі б спартоўцы, якія выступілі супраць рэпрэсій і вайны, маглі свабодна ўдзельнічаць у спаборніцтвах. У Фонда спартыўнай салідарнасці ёсць Антываенная дэкларацыя спартсменаў, вы можаце яе падпісаць, – адзначыла Ціханоўская.