Усе навіны

Апейкін пра допуск беларускіх спартоўцаў да Алімпійскіх гульняў: «Гэта магчыма. Яны могуць выступаць за так званую каманду ўцекачоў»

29 жніўня 2022, 22:29

Выканаўчы дырэктар БФСС Аляксандр Апейкін распавёў пра перспектывы беларускіх спартоўцаў выступаць на Алімпійскіх гульнях.

– Калі размова ідзе пра допуск беларускіх спартоўцаў, то гаворка ідзе пра чэмпіянат свету, Еўропы, але ўсё яшчэ не Алімпіяду?

– Алімпіяда магчыма, бо такія спартсмены, як  [сямiборка, падпісантка за сумленныя выбары] Яна Максімава і іншыя, могуць выступаць за так званую каманду ўцекачоў. Ёсць такая ініцыятыва [кіраўніка МАК] Томаса Баха – гэта каманда, якая складаецца са спартсменаў, якія не могуць прадстаўляць сваю краіну: па палітычных, канфісійных ці нейкіх іншых прычынах. Такі варыянт магчымы, але мы будзем дамагацца, каб у беларускіх спартсменаў быў асобны статус. Зразумела, што гэта будзе выступ пад нейтральным сцягам, пад алімпійскім. Гэта, на жаль, не будзе БЧБ, але асобны статус для беларускіх спартсменаў – гэта таксама ўсё магчыма, – сказаў Апейкін.