Усе навіны

30 верасня абвешчана Днём спартыўнай салідарнасці

1 верасня 2022, 20:33

Па інфармацыі БФСС, 30 жніўня на агульным сходзе Свабодных спартсменаў Беларусі было прынята рашэнне заснаваць Дзень спартыўнай салідарнасці 30 верасня.

«У гэты дзень ў розных гарадах свету пры падтрымцы Свабодных спартсменаў Беларусі, Фонда спартыўнай салідарнасці і беларускіх дыяспар пройдуць спартыўныя мерапрыемствы з лакальнымі спаборніцтвамі, турнірамі і іншымі актыўнасцямі. Плануецца правядзенне асобнай акцыі салідарнасці з загінулымі ў вайне ўкраінскімі атлетамі ў Кіеве.

Дзень спартыўнай салідарнасці будзе прысвечаны руху свабодных спартсменаў за свае грамадзянскія правы, барацьбе спартсменаў супраць дыктатуры ў Беларусі і вайны ва Украіне.

30 верасня – гэта сімвалічная дата. Два гады таму, 30 верасня 2022 года, рэжымам Лукашэнкі была затрымана беларуская баскетбалістка Алена Леўчанка. Алена пацярпела за тое, што выйшла падтрымаць свой народ і выступіць супраць гвалту і хлусні. Пасля яе затрымання шмат беларускіх спартсменаў і клубаў выказалі сваю салідарнасць з ёй і байкатавалі спартыўныя чэмпіянаты. Пачалася хваля спартыўнай салідарнасці. У 2022 годзе спартсмены выступілі ў падтрымку Украіны супраць расійскай вайсковай агрэсіі», – напісана ў тэлеграм-канале Фонду.