Усе навіны

Майстра спорту па паўэрліфцінгу Бранавіцкага асудзілі на 1 год калоніі за развешванне БЧБ-сцягоў

6 верасня 2022, 16:19

Падпісанта ліста пра спыненне рэпрэсій ад імя спартоўцаў Уладзіміра Бранавіцкага асудзілі на адзін год калоніі за развешванне бел-чырвона-белых сцягоў.

54-гадовага майстра спорту па паўэрліфцінгу Уладзіміра Бранавіцкага затрымалі 17 чэрвеня ў Баранавічах.

Спартоўца абвінавачвалі ў тым, што са студзеня па чэрвень 2022 года ён нібыта развешваў «пратэсную сімволіку» на лініях электраперадач у Баранавічах, а таксама на тэрыторыях Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў.

Справа, распачатая па крымінальным арт. 339 («Хуліганства»), разглядалася ў судзе Баранавіцкага раёна, дзяржабвінаваўца – памочнік пракурора Вадзім Карачун. У выніку суддзя Аксана Копач прызначыла Бранавіцкаму адзін год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.