Усе навіны

Матч мінскага “Дынама” супраць ЦСКА ў КХЛ стаў самай папулярнай праграмай тыдня на “Беларусь 5”

5 лістапада 2022, 17:05

Кампанія “Медыявымяральнік” прадставіла справаздачу за тыдзень 24 – 30 кастрычніка пра тэлеглядзенне сярод беларускага гарадскога насельніцтва ад 4 гадоў і старэй.

Самай рэйтынгавай праграмай на тэлеканале "Беларусь 5" стала трансляцыя матча чэмпіянату КХЛ, у якім мінскае "Дынама“ прайграла ЦСКА (1:2).

Сустрэча прайшла 27 кастрычніка. Трансляцыя набрала рэйтынг 0,68 працэнта.

Адзначым, што тыдзень раней самай рэйтынгавай трансляцыяй быў матч КХЛ, у якім мінскае "Дынама" дома абыграла "Сочы" (5:3).