Усе навіны

Міністр спорту РФ Матыцын: «Нашы спартоўцы не завагаліся, падтрымліваюць кіраўнікоў дзяржавы. Мы залучаем у працу і беларускія федэрацыі»

11 лістапада 2022, 14:06

Міністр спорту Расіі Алег Матыцын падчас афіцыйнага візіту міністэрстваў спорту Расіі і Беларусі ў Смаленск выказаўся аб санкцыях у дачыненні да расійскага і беларускага спорту.

Нагадаем, што многія беларускія і расійскія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

«Праца з Міністэрствам спорту і турызму Беларусі, а таксама міністрам спорту Сяргеем Кавальчуком значна актывізавалася ў апошнія два гады.

Мы выбудавалі эфектыўную сістэму ўзаемадзеяння – правядзенне спаборніцтваў, вучэбна-трэніровачных збораў, супрацоўніцтва на ўзроўні адукацыйных арганізацый.

Лічым, што такі рытм, з аднаго боку, дазваляе нам карэктаваць, калі ёсць неабходнасць, гэтыя праграмы, з другога – планаваць далейшую працу.

Я рады, што сюды, у Смаленск, прыехала не толькі спартовая дэлегацыя, але і прадстаўнікі рэгіёнаў Беларусі, кіраўнікі беларускага ўніверсітэта спорту. Спорт ні ў якай меры не павінен спыняцца ў развіцці, ён павінен дэманстраваць рэсурс нашых дзяржаў.

Нягледзячы на санкцыі, мы працягваем актыўна развівацца, нашы спартоўцы не завагаліся, яны займаюць яркую патрыятычную пазіцыю, падтрымліваюць кіраўнікоў дзяржавы, і мы на ўзроўні міністэрстваў каардынуем гэтую працу, далучаючы да яе ўсерасійскія і беларускія федэрацыі.

Спорт становіцца мацнейшым, таму што мы ствараем унутраную канкурэнцыю», – заявіў Матыцын.

«Прэзідэнты Расеі і Беларусі – спартоўцы па духу, па ўвазе да спорту.

Яны не толькі гаранты канстытуцыі, але і паспяховага развіцця спорту. Упэўнены, мы павінны адпавядаць той нагрузцы і адказнасці, якая на іх ляжыць», – дадаў міністр спорту РФ.

⚽️Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com