Усе навіны

Сцяпан Папоў: «Тыя, хто з’ехаў з Беларусі, і тыя, хто застаўся, крыўдзяцца адзін на аднаго. Я за тое, каб людзі разумелі, што наш вораг – гэта ўсё тыя ж 3%»

20 лістапада 2022, 17:34

Беларускі самбіст Сцяпан Папоў у інтэрв’ю для «Нашай Нівы» падзяліўся меркаваннем наконт разрыва паміж беларусамі, якія з’ехалі з Беларусі, і тымі, хто застаўся ў краіне.

«Бачу, што павялічваецца разрыў паміж тымі, хто з’ехаў з Беларусі, і тымі, хто застаўся. Абодва бакі крыўдзяцца адзін на аднаго, заклікаюць да нечага. Я за тое, каб людзі разумелі, што наш вораг – не такі вялікі, гэта ўсё тыя ж 3%.

Не трэба далучаць да іх тых, хто маўчыць, бо яны ператворацца ў 60–70%.

Ад гэтых 3% трэба аддзяліцца, а ўсім астатнім варта быць разам. Абавязкова будзе другая хваля пратэсту, і абавязкова будзе горш. Да гэтага трэба рыхтавацца і маральна, і фізічна, працаваць над сваёй свядомасцю. А яшчэ

трэба дапамагаць адно аднаму, і, калі будзе другая хваля, быць разам, каб паказаць нашу моц і адзінства. Толькі так мы зможам стаць сапраўднымі беларусамі і абараніць сваю краіну, а потым будзем разбірацца адно з адным, бо галоўны вораг – рускі свет.

Дапускаю, што буду праводзіць беларускамоўныя трэніроўкі па самба. Бо на радзіме цяпер быць беларусам цяжка, але можна стаць сапраўдным беларусам і тады, калі ты адтуль з’ехаў, быць беларусам у душы і не забываць пра гэта, вывучаць мову, гісторыю і астатняе, чым мы адрозніваемся. Лічу, што як спартсмен мушу паказваць беларусам, што трэба трымаць сябе ў добрым фізічным стане», – сказаў Папоў.

⚽️Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com