Усе навіны

Аўтар «Прэсбола» Гулькоў стаў дырэктарам школы ў Асіповічах

21 лістапада 2022, 14:27

Аўтар «Прэсбола» Арцём Гулькоў стаў дырэктарам сярэдняй школы №3 у Асіповічах.

Раней ён працаваў намеснікам дырэктара Асінаўскай школы (Чавускі раён Магілёўскай вобласці), у Чавусах узначальваў мясцовы БРСМ і быў галоўным спецыялістам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

З 2017 года працаваў галоўным спецыялістам аддзела адукацыі, намеснікам начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, загадчыкам сектарам спорту і турызму ў Асіповіцкім райвыканкаме.

У «Прэсболе» Гулькоў спецыялізуецца на Формуле-1 і беларускім футболе.