Навіны
«Прэсбол» аб міжнародным бане белспорта: «Хочацца верыць, што прынцып «Спорт па-за палітыкай» возьме верх і здаровы сэнс вернецца»
Выданне «Прэсбол» пракаментавала адхіленне беларускіх спартсменаў ад міжнародных спаборніцтваў.
Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.
«Сітуацыя ў спорце зараз складаная. Забарона на выступы нашых атлетаў на міжнароднай арэне па-ранейшаму дзейнічае, але хочацца верыць, што прынцып «Спорт па-за палітыкай» возьме верх і здаровы сэнс вернецца. Пакуль жа застаецца сачыць за футбалістамі і тэнісістамі, якія працягваюць гуляць.
Наперадзе сур'ёзныя старты ў біятланістаў, лыжнікаў, барцоў і баксёраў. Нашы каманды па баскетболе, валейболе, гандболе працягваюць сумесную практыку спаборніцтваў з расіянамі», – напісала выданне.
⚽️Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com


