Усе навіны

У Мінску закрыўся гатэль, якi пабудаваны да ЧС-2014

23 лістапада 2022, 18:39

Гатэль «Славянскі», размешчаны насупраць «Мінск-Арэны», перастаў прымаць гасцей з кастрычнiка. Гасцініца была пабудавана да чэмпіянату свету-2014 па хакеі.

Адміністрацыя заявіла пра «часовае спыненне дзейнасці» і папрасіла «з разуменнем паставіцца да гэтай акалічнасці».

Прычыны, па якіх гатэль зачыніўся напярэдадні калядных свят, не называюцца.

Як стала вядома officelife.media, у верасні «Белінтэррасінвест» звяртаўся ў Эканамічны суд Мiнска з заявай аб пачатку працэдуры банкруцтва. У дакументах суда кампанія фігуруе ў якасці даўжніка. Аднак заява была вернутая.