Усе навіны

Ва Украіне створана працоўная група па спартыўных санкцыях, у ёй узялі ўдзел прадстаўнікі BSSF

23 лістапада 2022, 19:43

Ва Украіне створана працоўная група па спартыўных санкцыях і допуску да міжнародных спартыўных спаборніцтваў. У ёй узялі ўдзел прадстаўнікі BSSF.

Мэтай працоўнай групы з'яўляецца мадэрнізаванне спартыўных санкцый, байкот спартсменаў-прапагандыстаў, нядопуск іх у шырокую спартыўную прастору для распаўсюджвання ідэй нянавісці і вайны.

Па выніках пасяджэння прыняты рашэння:

Вынесці на разгляд Камітэта Вярхоўнай Рады па справах моладзі і спорту пытанне аб стварэнні Працоўнай групы па супрацьдзеянні расiйскай агрэсіі ў сферы спорту;

Прапанаваць Камітэту Вярхоўнай Рады па справах моладзі і спорту распрацаваць праект Пастановы Вярхоўнай Рады пра пашырэнне мэханізмаў супрацьдзеяння расiйскай прапагандзе ў сфэры спорту. Дамагчыся галасавання ў парламенце да 6 снежня, у дзень, калі пачнецца Асамблея Міжнароднага алімпійскага камітэта;

Прапанаваць увесці персанальныя санкцыі ў дачыненні да першай групы «правераных асоб».

З боку БФСС удзел у пасяджэнні прымалі дырэктар Аляксандр Апейкін, а таксама прадстаўнікі фонду Міхаіл Залеўскі і Анатоль Котаў.