Усе навіны

Аляксандр Апейкін: «Стварэнне працоўнай групы па спартыўных санкцыях – ініцыятыва Украіны адысці ад пасіўнай канцэпцыі «байкот», якая не стварае нейкай ініцыятыўнай турбулентнасці»

25 лістапада 2022, 10:07

Выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін расказаў пра тое, што стварэнне працоўнай групы па спартыўных санкцыях – важны крок з боку Украіны, а таксама пра тое, калі чакаць першыя вынікі ад сумеснай працы.

– Першыя канкрэтныя вынікі можна чакаць у наступным годзе?

– Не, не, гэта будзе ў снежні, ужо ў найбліжэйшыя дні, літаральна. Адбудзецца паседжанне, якое распрацуе пакет прапановаў. Яны будуць прапанаваныя на разгляд Камітэту па спорце Вярхоўнай Рады, які вынесе гэтыя прапановы на абмеркаванне ўсёй Вярхоўнай Рады. Будуць выдавацца пастановы парламенту Украіны, якія пройдуць праз розныя дзяржаўныя структуры: МЗС, Раду Нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны і гэтак далей. Такім чынам будуць зацвярджацца і санкцыйныя спісы, і прапановы па допуску беларускіх і расейскіх спартоўцаў. То бок, стварэнне гэтай працоўнай групы – ініцыятыва Украіны адысці ад пасіўнай канцэпцыі «байкот», якая не стварае нейкай ініцыятыўнай турбулентнасці. А тут гутарка ідзе менавіта пра актыўную пазіцыю Украіны. Лічу, што гэта паспяховы крок. І вельмі своечасовы. Думаю, паспеем унесці канкрэтныя прапановы да паседжання выканкаму Міжнароднага Алімпійскага камітэту, якое адбудзецца шостага снежня.

Сам факт стварэння такой працоўнай групы ёсць сведчаннем таго, што нас пачулі, – сказаў Апейкін.

⚽️Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com