Усе навіны

Прэзідэнт МАК захварэў на каранавірус

28 лістапада 2022, 19:47

Прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) Томас Бах захварэў на каранавірус, паведамляе Inside the Games.

Бах павінен быў выступіць на адкрыцці форуму Глабальнай асацыяцыі міжнародных спартыўных федэрацый (GAISF) у Лазане, але здаў станоўчы тэст на COVID-19.

Плануецца, што Бах выступіць на форуме анлайн.