Усе навіны

Томас Бах: «Мы павінны ўводзіць санкцыі супраць тых, хто вінаваты ў развязванні вайны»

29 лістапада 2022, 13:01

Прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) Томас Бах падтрымаў працяг санкцый супраць расійскіх і беларускіх спартсменаў.

Ён не змог прысутнічаць на форуме Глабальнай асацыяцыі міжнародных спартыўных федэрацый праз COVID-19, аднак яго прамову прачытаў віцэ-прэзідэнт МАК Сер М'янг Нг.

«Санкцыі супраць расійскага і беларускага ўрадаў павінны і будуць заставацца непахіснымі.

Рэкамендацыі пра тое, што вы, Міжнародныя федэрацыі, не павінны прызнаваць спартыўныя спаборніцтвы ў Расіі і Беларусі і што ніводная нацыянальная сімволіка гэтых краін не павінна дэманстравацца на будзь-якіх спартыўных мерапрыемствах, павінны застацца ў дзеянні.

Таму мы павінны ўводзіць санкцыі супраць тых, хто вінаваты ў развязванні вайны, расійскага і беларускага ўрадаў.

Вы ўсе з першых вуснаў ведаеце, як цяжка замкнуць гэтае кола тымі ахоўнымі мерамі, якія нам прыйшлося прыняць.

Вось чаму мы павінны працягваць даследаваць спосабы пераадолення нашай дылемы праз гэтыя ахоўныя меры для спартсменаў.

Мы можам зрабіць гэта надзейным спосабам, калі мы, Алімпійскі рух, самі застанемся адзінымі.

Мы можам зрабіць гэта толькі калі вы, Міжнародныя федэрацыі, будзеце выконваць нашыя рэкамендаваныя санкцыі і ахоўныя меры», – перадаў словы Баха Сер М'янг Нг.

Нагадаем, што на саміце G20 Бах гаварыў, што алімпійскі спорт мае патрэбу ва ўдзеле ўсіх спартсменаў, нават калі іх краіны знаходзяцца ў стане вайны.