Усе навіны

19 снежня пачнецца суд па справе Герасімені і Апейкіна

1 снежня 2022, 17:07

19 снежня ў мінскім гарадскім судзе пачнецца працэс па справе заснавальнікаў БФСС Аляксандры Герасімені і Аляксандра Апейкіна.

Як паведамляе сайт суда, іх чакаюць з пашпартамі.

Нагадаем, супраць трохразовай медалісткі Алімпійскіх гульняў, чэмпіёнку свету і Еўропы па плаванні, а таксама выканаўчага дырэктара БФСС адкрылі спецвытворчасць па ч. 3 арт. 361 КК (Заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).

Раней Лукашэнка падпісаў закон аб зменах у крымінальна-працэсуальны кодэкс. Яны дазваляюць судзіць беларусаў, якія знаходзяцца за мяжой, завочна і прыгаворваць іх да расстрэлу.