Усе навіны

Выканкам МАК пакінуў у сіле рэкамендацыі пра прымяненне санкцый у дачыненні да беларускага спорту

5 снежня 2022, 21:43
1

Афіцыйны прадстаўнік МАК Марк Адамс заявіў, што выканкам міжнароднага алімпійскага камітэта не стаў адклікаць рэкамендацыі пра прымяненне санкцый у дачыненні да беларускага і расійскага спорту.

«Пазіцыя не змянілася. Ахоўныя меры, якія дзейнічаюць з лютага, застаюцца ў сіле. Цяпер было б няправільна ўдавацца ў дэталі.

Як сказаў раней прэзідэнт МАК Томас Бах, зараз не час здымаць санкцыі ў дачыненні да Расiі і Беларусі», – заявіў Адамс.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com