Кавальчук пра міжнародны бан: «У нас краіна міралюбівая, і мы нават у гэтых умовах дэманструем гэта ўсёй сусветнай супольнасці»
Міністр спорту Сяргей Кавальчук падзяліўся меркаваннем аб важнасці спаборніцтваў з Расіяй у сувязі з адхіленнем Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў.
Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.
«На гэтыя сумесныя з Расіяй спаборніцтвы мы можам вывезці найбліжэйшы рэзерв, і многія нашы спартсмены з рэзервовага складу атрымліваюць спаборніцкую практыку. Мы можам на перспектыву паглядзець найбліжэйшых спартсменаў, якія праз 5-10 гадоў будуць годна прадстаўляць нашу краіну на стартах рознага ўзроўню.
Ліха без дабра не бывае. Трэба з любой сітуацыі шукаць выйсце. Мы не вінаватыя ў тым, што адбылося, мы не адлучаліся ад сусветнага спорту, мы не выходзілі ні з якіх арганізацый, таму мы мусім сёння стварыць умовы.
У нас краіна міралюбівая, прыязная, і мы і зараз, нават у гэтых умовах гэта дэманструем і паказваем усёй сусветнай супольнасці», – сказаў Кавальчук.
⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com