Усе навіны

Вярхоўная Рада Украіны ўвяла санкцыі супраць Цімашчука, Кабаевай, Валуева і яшчэ 53 спартсменаў і чыноўнікаў з Расіі

14 снежня 2022, 11:58

У аўторак, 13 снежня, Вярхоўная Рада Украіны ўвяла персанальныя санкцыі супраць шэрагу спартсменаў і чыноўнікаў з Расіі па абвiнавачваннi ў «публічнай падтрымцы ўзброенай агрэсіі Расійскай Федэрацыі супраць Украіны, генацыда ўкраінскага народа і дэпартацыi ўкраінцаў».

Санкцыі працягнуцца 10 гадоў. Яны прадугледжваюць блакіраванне актываў асоб на тэрыторыі Украіны, абмежаванне гандлёвых аперацый, а таксама забарон уезду на тэрыторыю краіны, пазбаўленне дзяржаўных узнагарод Украіны і іншых форм узнагароджання.

Пад санкцыі патрапілі 56 чалавек, з іх толькі Анатоль Цімашчук мае грамадзянства Украіны, яшчэ 55 – грамадзяне Расіі.

Мастацкая гімнастыка: Дзіна Аверына, Арына Аверына, Дар'я Дзмітрыева, Аліна Кабаева;

Фігурнае катанне: Каміла Валіева, Аляксандр Галямоў, Мікіта Кацалапаў, Марк Кандрацюк, Раман Кастамараў, Анастасія Мішына, Уладзімір Марозаў, Яўген Плюшчанка, Ірына Радніна, Вікторыя Сініцына, Адэліна Сотнікава, Яўгена Тарасава;

Бокс: Мікалай Валуеў, Грыгорый Дрозд, Эдуард Краўцоў, Дзмітрый Пірог, Аляксандр Паветкін;

Шахматы: Анатоль Карпаў, Сяргей Каракін, Сяргей Шыпаў;

Футбол: Раман Шырокаў, Дзмітрый Тарасаў, Анатоль Цімашчук;

Біятлон: Антон Шыпулін, Сяргей Чэпікаў;

Лыжы: Аляксандр Бальшуноў, Аляксандр Лягкоў, Ягор Сорын, Дзяніс Спіцоў, Вераніка Сцяпанава, Аляксей Чарвоткін;

Барацьба: Раман Уласаў, Муса Еўлоеў, Аляксандр Карэлін, Абдуларашыд Садулаеў, Заурбек Сідакаў, Артур Таймазаў, Дзамбалат Тэдэеў, Заур Угуеў;

Спартыўная гімнастыка: Іван Куляк, Мікіта Нагорны, Аляксей Немаў, Уладзіслава Уразава, Вікторыя Лістунова;

Хакей: Аляксандр Аксёненка, Вячаслаў Фяцісаў;

Бокс/MMA/UFC: Аляксандр Емяльяненка, Пётр Ян, Аляксандр Шляменка;

Скачкі з трампліна: Ірына Авакумава;

Канькабежны спорт: Святлана Журава;

Плаванне: Яўген Рылаў.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com