Усе навіны

Чэмпіёнка ПГ Маторына пра прыпыненне членства Беларусі ў МПК: «Жыццё на гэтым не сканчаецца. Спорт – наша праца. Трэба шукаць варыянты для выступаў»

14 снежня 2022, 18:04

Трохразовая чэмпіёнка Паралімпійскіх гульняў 2018 году Святлана Маторына (Саханенка) пракаментавала прыпыненне членства Беларусі ў Міжнародным паралімпійскім камітэце.

«Вядома, знерваваліся праз нядаўнюю пастанову Міжнароднага паралімпійскага камітэту пра часовае прыпыненне сяброўства расіян і беларусаў. Мы не можам выступаць на турнірах пад іх эгідай. Але жыццё на гэтым не сканчаецца. Спорт – наша праца. Трэба шукаць варыянты для выступаў. Цяпер знаходжуся ў дэкрэтным адпачынку – у сакавіку 2023-га чакаю дачку. Як толькі дазволіць стан, выйду на трэніроўкі, пачну падрыхтоўку да чарговага сезону», – сказала Маторына.

Нагадаем, што Міжнародны Паралімпійскі камітэт адхіліў прадстаўнікоў Беларусі ад спаборніцтваў пад сваёй эгідай у адказ на вайну Расіі ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com