🎄 Tribuna.com віншуе з Новым годам!

31 снежня, 23:59
3

2022 год перавярнуў усё. Беларусь стала саагрэсарам у вайне супраць Украіны. Тое, што яшчэ ўчора здавалася немагчымым, адбываецца тут і цяпер. Вось і 31 снежня шмат расійскіх ракет прыляцела ва ўкраінскія гарады.

Вайна адбіліся і на спорце. Менавіта пасля ўварвання Расіі ва Украіну ў канчатковы бан трапілі амаль усе беларускія спартоўцы. І зараз любое міжнароднае спаборніцтва лічыцца поспехам – нават без уліку вынікаў выступаў. І сітуацыя не стане лепей, пакуль вайна не скончыцца. Не скончыцца перамогай Украіны.

Але былі ў гэтым годзе і добрыя падзеі. Tribuna.com запусціла беларускамоўную версію сайта. Спартыўнага мэдыя на беларускай мове не было ў гісторыі краіны. Мы лічым, што менавіта зараз надышоў момант, калі ў беларусаў павінна з'явіцца магчымасць чытаць навіны спорта на роднай мове. У Беларусі зараз немагчыма пратэставаць на вуліцах, але ўключыць беларускую версію Tribuna.com на сайце або ў дадатку і арганізаваць свой маленькі пратэст можа кожны.

Мы працягваем працаваць ва ўмовах, калі мы вымушаны браць ананімныя каментары і прыдумляць варыянты таго, як расказаць пра спорт, калі ў цябе няма магчымасці прыйсці на стадыён. Але – мы прыдумаем. І будзем намагацца ў 2023 годзе яшчэ больш зрабіць цікавых матэрыялаў і адправіць інтрыгуючых пуш-паведамленняў.

Галоўнае, што нам ёсць для каго працаваць. Нягледзячы на блакіроўкі, сотні тысяч беларусаў працягваюць кожны дзень мець дачыненне да найбуйнейшага спартыўнага кам'юніці ў Беларусі. Дзякуй кожнаму з вас і прыходзьце яшчэ!

З Новым годам! Слава Украіне! Жыве Беларусь!

serg29061994@bk.ru
Требуны вы шикарны, и даже после ухода с сервера спортс.ру я вас очень люблю 😁😁😁😁😁 😄😄😄😄😄 😍😍😍😍😍 👍🏻👍🏻👍🏻👍🏻👍🏻 ✊🏻✊🏻✊🏻✊🏻✊🏻
Адказаць
...
...
Спадар Васіль
Дзякуй тыбуна !Жыве вечна !
Адказаць
...
...
Dmitry Novichkov
Трибуна - главные агресоры которые на своем сайте пропагандируют войну и почти все приравнивают к политике, стравливают народы и сидят там отмалчиваются сторонке уроды
Адказаць
...
...