Усе навіны

Беларусь адсутнічае ў спісе краін-вяшчальнікаў Алімпійскіх гульняў у перыяд з 2026 па 2032 гады

16 студзеня 2023, 18:25
1

16 студзеня МАК расказаў аб эксклюзіўнай перадачы правоў на трансляцыі Алімпійскіх гульняў у перыяд з 2026 па 2032 гады для Еўропы. У спісе краін для трансляцыі Гульняў адсутнічаюць Беларусь і Расія.

Тэндар на вядзенне бясплатнай кабельнай трансляцыі выйграў Еўрапейскі Вяшчальны Саюз (ЕВС). Правы на паказ Алімпійскіх гульняў з дапамогай платных стрымінгавых сэрвісаў дасталася кампаніі Warner Bros. Discovery. Правы распаўсюджваюцца на 49 краін кантынента, акрамя Беларусі і Расіі.

У канцы мая 2021 года EBU замарозіў членства Белтэлерадыёкампаніі ў арганізацыі, у тым ліку з-за вытворчасці відэа, якія былі зняты пад прымусам.

Нагадаем, з 24 лютага Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.