Усе навіны

17-гадовую лёгкаатлетку Лаўнікевіч дыскваліфікавалі на 4 гады за допінг

25 студзеня 2023, 10:15

Згодна з сайтам Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва, 4-гадовую дыскваліфікацыю атрымала лёгкаатлетка Надзея Лаўнікевіч 2005 года нараджэння.

Анулююцца яе вынікі, паказаныя ў перыяд з 28 красавіка па 30 красавіка 2022 года, а сама спартсменка дыскваліфікавана з 14 чэрвеня 2022 па 13 чэрвеня 2026 года.

У красавіку 2022 года Лаўнікевіч стала пераможцай Кубка і першынства Беларусі па кіданнях. Спартсменка займалася кіданнем дзіды.