Навіны

МАК дапускае зняцце міжнароднага бана з беларускіх спартсменаў, калі яны не выказвалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне

26 студзеня, 01:23
6

Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) выпусціў «Заяву пра салідарнасць з Украінай, санкцыi супраць Расіі і Беларусі і статус спартсменаў з гэтых краін», з якой вынікае, што МАК дапускае магчымасць выступлення на міжнародных спаборніцтвах беларускіх і расійскіх спартсменаў, калі тыя не былі заўважаны ў «актыўнай падтрымцы» вайны ва Украіне.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартсмены застаюцца адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

«Выканкам МАК сабраўся для разгляду аднагалосных высноў Алімпійскага саміту. 17 і 19 студзеня 2023 года таксама былі праведзены кансультацыйныя сходы з членамі МАК, глабальнай сеткай прадстаўнікоў спартсменаў, міжнароднымі федэрацыямі і нацыянальнымі алімпійскімі камітэтамі.

Што да асобных спартсменаў з расійскім ці беларускім грамадзянствам, пераважная большасць удзельнікаў кожнага з кансультацыйных сходаў заявілі, што ніводнаму спартсмену нельга перашкаджаць ва ўдзеле ў спаборніцтвах толькі з-за яго пашпарта, значыць, трэба дадаткова вывучыць шлях да допуска гэтых спартсменаў да спаборніцтваў пры выкананні строгіх умоў.

Адна з такіх строгіх умоў: спартсмены будуць удзельнічаць у спаборніцтвах як «нейтральныя атлеты» і ніякім чынам не прадстаўляць сваю дзяржаву або любую іншую арганізацыю сваёй краіны.

Іншая строгая ўмова: спаборнічаць змогуць толькі тыя, хто не выступалі супраць місіі мiру МАК праз актыўную падтрымку вайны ва Украіне. Для допуску любога спартсмена павінны праводзіцца індывідуальныя праверкі.

У выпадку невыканання якім-небудзь спартсменам строгіх умоў міжнародная федэрацыя і/цi арганізатары мерапрыемства павінны неадкладна зняць спартсмена з мерапрыемства, адхіліць ад наступных мерапрыемстваў і паведаміць пра ўсё у МАК, каб ён разгледзеў далейшыя захады і санкцыі.

Пераважная большасць удзельнікаў кожнага з кансультацыйных сходаў прасілі МАК працягнуць вывучэнне вышэйпададзенай канцэпцыі праз двухбаковыя кансультацыі, а таксама віталі і высока ацанілі прапанову Алімпійскага камітэта Азіі прадаставіць расiйскім і беларускім спартсменам доступ да азіяцкіх спаборніцтваў», – гаворыцца ў заяве МАК.

this is sparta
Молодцы МОК,хитрый ход.
Адказаць
...
4
...
carpet
адказаў на каментарый карыстальніка this is sparta
я мабыць не такі разумны як МАК. што ў гэтым хітрага?
Адказаць
...
-1
...
this is sparta
адказаў на каментарый карыстальніка carpet
Многие ведь говорили как хотят на международные турниры,но тут вилка или едь нейтральным спортсменом и ты предатель,либо дальше сидишь дома.Маски будут сброшены
Адказаць
...
0
...
Бэзавы Кіт
уууууууу, хутка будзе зарыва ў раёне праспекта пераможцаў
Адказаць
...
1
...
OnlyTruth5
Ну, дзинама мима...
Адказаць
...
0
...
Паказаць яшчэ 1