Усе навіны

Апейкiн сустрэўся з Гурковым i Пазняком у Кiеве: «Абмеркавалі важныя беларускія пытанні»

26 студзеня 2023, 12:10

Выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартыўнай саліданасці Аляксандр Апейкін у сваім Telegram-канале падзяліўся фотаздымкам з байцом і трэнерам Віталем Гурковым і заснавальнікам партыі БНФ, кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Зянонам Пазняком.

«Абмеркавалі важныя беларускія пытанні», – напісаў Апейкін.

У лістападзе 2022 года Гуркоў узначаліў грамадскае аб'яднанне «Пагоня», якое заснавалі беларусы, якія стала пражываюць ва Украіне, а таксама байцы беларускага палка «Пагоня».